Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Віцебску ў Будслаў выправіліся пілігрымы на роварах


Барыс Хамайда апрабоўвае плякат і ровар
Барыс Хамайда апрабоўвае плякат і ровар

Сёлета ў пілігрымку на роварах у Будслаў разам выправіліся каталікі і ўніяты. Грэка-каталік Барыс Хамайда ўзяў у пілігрымку двухмэтровы плякат на белай палатніне — «Рыма-каталіцкі касьцёл і грэка-каталіцкая царква разам зь Віцебску ў Будслаў».

Стужкі з арнамэнтам — кожнаму ўдзельніку
Стужкі з арнамэнтам — кожнаму ўдзельніку

Пасьля блаславеньня біскупа Алега Буткевіча каля касьцёла Езуса Міласэрнага пілігрымы рушылі ў Будслаў.

Апошнія прыгатаваньні
Апошнія прыгатаваньні

Фота каля касьцёла
Фота каля касьцёла

Спадар Хамайда сказаў, што прымацаваў да ровара адмысловае прыстасаваньне, каб прыладкаваць плякат на доўгім дрэўку. Зь ім ён плянуе заяжджаць у буйнейшыя населеныя пункты, дзе пілігрымы будуць спыняцца на адпачынак.

Адлегласьць ад Віцебску да вёскі Будслаў Мядзельскага раёну — каля 230 кілямэтраў. У першую суботу ліпеня там пройдзе традыцыйны фэст у гонар абраза Маці Божай Будслаўскай, які лічыцца цудадзейным.

Роварная пілігрымка рушыла зь Віцебску
Роварная пілігрымка рушыла зь Віцебску

Вернікі прыбываюць сюды зь дзесяткаў гарадоў. На ўрачыстасьць традыцыйна зьбіраецца каля 40 тысяч чалавек — як зь Беларусі, так і з замежжа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG