Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Будслаў зь Менску ідуць амэрыканец, украінец, палякі і расейцы

Больш за дзьвесьце вернікаў-каталікоў гэтымі днямі ідуць зь Менску ў Будслаў на штогадовы фэст Маці Божай Будслаўскай.

Групу пілігрымаў складаюць у пераважнай бальшыні вернікі менскіх парафій, а таксама Слуцку, Асіповічаў і Бабруйску.

Таксама сёлета ў пілігрымцы ўдзельнічаюць амэрыканец і ўкраінец, а таксама вернікі з Польшчы і Расеі. Цягам двух дзён пілігрымы пераадолелі 45 кілямэтраў шляху. Агулам адлегласць ад Менску да Будслава 125 кілямэтраў.


XS
SM
MD
LG