Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плянавалі, што Фонд сацыяльнай абароны будзе мець прафіцыт. За паўгода — мінус 338 мільёнаў рублёў


Згодна са справаздачай (PDF) аб стане дзяржаўных фінансаў Беларусі за першую палову 2017 году, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі мае больш выдаткаў, чым прыбыткаў, на 338,4 млн беларускіх рублёў. Пры гэтым у бюджэт Беларусі на 2017 год закладзена, што ФСАН мае завершыць год з прафіцытам 270,2 млн рублёў.

Дэфіцыт ФСАН прафінансаваны крэдытам зь бюджэту, пра ўмовы яго не паведамляецца. 90% прыбыткаў ФСАН — абавязковыя страхавыя ўнёскі, яшчэ 5,4% даюць субсыдыі на пакрыцьцё выдаткаў на выплаты сем’ям зь дзецьмі, 4,6% — неназваныя іншыя прыбыткі. 98,7% выдаткаў — пэнсіі ды іншыя выплаты насельніцтву, яшчэ 0,6% — закупка тавараў і паслугаў, 0,7% — неназваныя іншыя выдаткі.

У чэрвені міністарка працы Ірына Касьцевіч наракала, што ФСАН недабраў грошай з прычыны беспрацоўя і няпоўнай занятасьці насельніцтва, дый эфэктыўнасьць пэнсійнай рэформы пакуль не праявілася.

Дэфіцыт пэнсійнага бюджэту прымусіў падвышаць у Беларусі пэнсійны ўзрост. З 1 студзеня 2017 году яго паднімаюць паэтапна — штогод на 6 месяцаў, пакуль ня дойдзе для мужчын да 63 гадоў, для жанчын — да 58.

Урад укінуў у пэнсійны фонд 500 мільёнаў рублёў. Не хапае грошай на пэнсіі?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG