Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямашка заўважыў падзеньне прамысловасьці ўдвая з 2013 году. Кажа, заводы «паказалі сваю жывучасьць»


Belarus — Mechanical engineering in Belarus, 2011–2016 infographics
Belarus — Mechanical engineering in Belarus, 2011–2016 infographics

Выява ў высокім разрозьненьні >>>

У час выязной калегіі Міністэрства прамысловасьці на Менскім маторным заводзе намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Ўладзімер Сямашка расказаў пра незадаволенасьць тэмпамі росту вытворчасьці, перадае БелаПАН.

«У даведцы да калегіі напісана, што прадпрыемствы Мінпраму плянуюць выйсьці на індэкс фізычнага абʼёму ў 111% па выніках дзевяці месяцаў. 113% павінна быць! Вы не павінны ніжэй апускацца», — казаў Сямашка.

Таксама ён заклікаў прадпрыемствы быць самакрытычнымі, бо цяперашні рост адбываецца на тле значна большага падзеньня мінулых гадоў:

«Калі прааналізаваць працу Мінпраму за апошнія гады, то адносна 2013 году вы ўпалі ў два разы, а некаторыя прадпрыемствы і глыбей, — канстатаваў Сямашка. — Мы выжылі ня дзякуючы створаным макраэканамічным умовам, а насуперак. Мы даказалі сваю жывучасьць. Гэта самая галоўная выснова, якую можна зрабіць па выніках працы за паўгодзьдзе».

Сапраўды, паводле афіцыйнай статыстыкі за першае паўгодзьдзе 2017 году, прамысловая вытворчасьць павялічылася на 26,1% да першай паловы 2016 году, а на складах ляжыць прадукцыі ўсяго за месяц вытворчасьці (104,6% ад месячнага аб’ёму вытворчасьці пры заданьні ў 150%). Але за мінулыя гады аб’ёмы вытворчасьці скарачаліся вельмі значна, тое ж машынабудаваньне абвалілася дзе ўдвая, дзе на тры чвэрці за пяць гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG