Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў рэкорд. У Yahoo скралі зьвесткі мільярда карыстальнікаў


ІТ-кампанія Yahoo 14 верасьня афіцыйна прызнала крадзеж зьвестак больш як мільярда сваіх карыстальнікаў у 2013 годзе. Кампанія рассылае карыстальнікам паведамленьні аб крадзяжы.

У ліку скрадзеных зьвестак ня толькі зашыфраваныя паролі ад электроннай пошты, але і нумары тэлефонаў, даты нараджэньня, адказы на сакрэтныя пытаньні ды іншае. Кампанія лічыць, што зьвесткі банкаўскіх рахункаў не былі закранутыя.

Гэта найбуйнейшы публічна агучаны выпадак крадзяжу асабістых зьвестак. Папярэдні рэкорд таксама быў зьвязаны зь Yahoo — кампанія прызнала крадзеж зьвестак 500 млн карыстальнікаў у выніку, як сьцьвярджае кампанія, «спансаванай дзяржавай» хакерскай атакі ў 2014 годзе.

Yahoo не называе падазраваных у здарэньні, але мяркуе, што яны маглі атрымаць доступ да закрытага праграмнага коду. Некаторую актыўнасьць злачынцаў яны зьвязваюць з прызнанай раней «спансаванай дзяржавай» атакай.

7 правілаў інтэрнэту, якія мы ігнаруем

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG