Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ганарацца тым, ад чаго трэба плакаць»: Менск дае траціну ад ВУП краіны


Трактары на складзе МТЗ, архіўнае фота
Трактары на складзе МТЗ, архіўнае фота

У фармаваньні ВУП Беларусі доля Менску складае 29,2%. Але гэта зусім ня кажа пра эфэктыўнасьць вытворчасьці. Чаму высокі ВУП — не падстава для гонару, Свабодзе патлумачыў эканаміст Леанід Злотнікаў.

За першае паўгодзьдзе 2016 году доля Менску ў фармаваньні ВУП Беларусі склала 29,2%, што на 2,7% больш, чым за студзень-чэрвень 2015 году, цытуюць «Минск-Новости» Мікалая Рагашчука, старшыню камітэту эканомікі Менгарвыканкаму.

«Гэта ня кажа пра эфэктыўнасьць вытворчасьці ў Менску, — тлумачыць Свабодзе эканаміст Леанід Злотнікаў. — ВУП — гэта заробкі і прыбыткі ўсіх арганізацыяў, якія працуюць у Менску. А заробкі ў Менску ў 1,5 раза большыя, чым заробкі ў рэгіёнах».

Эканаміст прыводзіць прыклад з доляй аграпрамысловага сэктару ў ВУП краіны. У Беларусі ён амаль 11%, у ЗША — каля 1%.

«Але амэрыканскія фэрмэры з малой доляй у ВУП краіны завальваюць прадуктамі палову сьвету».

Справа ў тым, што два чалавекі на амэрыканскай фэрме за кошт аўтаматызацыі робяць тую самую працу, што 50 чалавек на беларускай фэрме.

Леанід Злотнікаў, архіўнае фота
Леанід Злотнікаў, архіўнае фота

«І гэтыя сто чалавек пры нізкіх заробках забясьпечаць большы ВУП, чым два амэрыканцы».

Але на аўтаматызацыю амэрыканскай гаспадаркі будуць працаваць зь дзесяць праграмістаў. Яны ствараюць ВУП у іншай сфэры — ІТ. Тое самае і з рэгіёнамі.

«Можа, менскі ВУП ствараецца ў іншых гарадах Беларусі, — разважае Злотнікаў. — А можа, гэта таму, што ў Менску сканцэнтравана шмат неэфэктыўных прадпрыемстваў апрацоўчай вытворчасьці. І за кошт вялікай колькасьці працаўнікоў, слабой прадукцыйнасьці працы і расьце ВУП».

Па словах Злотнікава, у нас многія эканамісты не разумеюць, што такое ВУП, а таму робяць няправільныя высновы.

«Высокі ВУП не азначае багацьця, — кажа эканаміст. — А ў нас ганарацца тым, ад чаго трэба плакаць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG