Цыганкоў: Даходы беларусаў працягваюць імкліва падаць. У студзені-траўні рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва скараціліся на 7% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году, паведамляе Белстат. Гэта — антырэкорд як для гэтага года, так і для мінулага.
Рэальныя наяўныя даходы насельніцтва падаюць з пачатку году. Да прыкладу, у студзені яны скараціліся на 5,4% да аналягічнага пэрыяду 2015 года, у студзені-лютым — на 6,4%, у студзені-сакавіку — на 6,5%, у студзені-красавіку — на 6,8% , а ў студзені-траўні — на 7%. Варта сказаць, што і па выніках папярэдняга, 2015 году рэальныя грашовыя даходы ўпалі на 5,9%.
Урад прагназаваў, што рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў у гэтым годзе вырастуць на 0,5% да мінулагодняга паказчыка. Але ўжо ўсім відавочна, што гэта прагноз ня будзе выкананы. Уладам не прывыкаць зьмяняць свае эканамічныя прагнозы і бюджэтныя паказчыкі — нагадаем, што сёлетні бюджэт сталі карэктаваць ужо празь некалькі месяцаў пасьля ягонага прыняцьця.
Перш за ўсё, — эканамічны крызіс аказаўся глыбейшым, чым прагназавалі аптымісты ва ўрадзе. Другое. Даходы беларусаў ужо для ўладаў не зьяўляюцца той сьвятарнай каровай, як былі раней.
Таксама, будзе дарэчы прыгадаць яшчэ адну лічбу — сярэдні заробак у студзені-траўні склаў 6 мільёнаў 917,6 тысячы недэнамінаваных рублёў у месяц. Пра што кажуць гэтыя афіцыйныя дадзеныя? Перш за ўсё, — эканамічны крызіс аказаўся глыбейшым, чым прагназавалі аптымісты ва ўрадзе. Другое. Даходы беларусаў ужо для ўладаў не зьяўляюцца той сьвятарнай каровай, як былі раней. Раней, часам з палітычных матываў, яны знаходзілі магчымасьць, асабліва напярэдадні выбарчых кампаніяў, тым ці іншым спосабам, нават на шкоду эканоміцы, напампаваць даходы. Цяпер гэтага не робіцца. І гэта паказвае, што манэтарная і фінансавая стабільнасьць для ўладай важнейшая за штучнае, не заслужанае эканамічным станам, павялічэньне даходаў.
Карбалевіч: Зьвярнуў бы ўвагу вось на што. Праграма на пяцігодку, прынятая Ўсебеларускім народным сходам, прадугледжвае, што да 2020 году сярэдні заробак вырасьце на 9,5-11,6%. У студзені 2016 году (пачатак пяцігодкі) яна складала $315. (Дарэчы, гэта ўзровень 2007 году). Дададзім 11% і атрымаем дзесьці $ 347, няхай $350. Нагадаю, што ў сьнежні 2010 году сярэдні заробак ў Беларусі складаў $530. Можна палічыць, колькі трэба пяцігодак, каб выйсьці на гэты ўзровень, калі рост заробкаў будзе адбывацца такімі тэмпамі. А ў рэальнасьці мы бачым, што ён не расьце, а падае.
даклад А. Лукашэнкі на Ўсебеларускім народным сходзе ў дзяржаўных газэтах названы так: «Сіла ў руху». Шкада, што не ўдакладняецца, у які бок рухаемся. Мабыць, краіна ідзе такімі хуткімі тэмпамі наперад, што заробак не пасьпявае.
Цікава, што даклад А. Лукашэнкі на Ўсебеларускім народным сходзе ў дзяржаўных газэтах названы так: «Сіла ў руху». Шкада, што не ўдакладняецца, у які бок рухаемся. Мабыць, краіна ідзе такімі хуткімі тэмпамі наперад, што заробак не пасьпявае.
Дарэчы, тэндэнцыя зьніжэньня даходаў нарастае. Варта ўзгадаць, што заўважна зьнізіліся банкаўскія працэнты на дэпазытах. Шмат людзей зараблялі на гэтым дэпазытным пухіры. Цяпер гэтая крыніца мінімізавалася.
Зь зьніжэньнем паставак расейскай нафты зьнізіцца экспарт нафтапрадуктаў, пацерпіць бюджэт і даходы бюджэтнікаў.
І тут пачынае адбывацца ланцуговая рэакцыя, ствараецца зачараванае кола. Падзеньне даходаў вядзе да скарачэньня спажывецкага попыту. Як вынік скарачаецца вытворчасьць, наступствам чаго становіцца ізноў скарачэньне заробкаў. Беларусь трапляе ў пасту беднасьці, пра небясьпеку якой даўно казалі незалежныя эканамісты.
Дракахруст: Падзеньне даходаў насельніцтва аказалася значна большым, чым падзеньне ВУП. Але яно сувымернае з падзеньнем прамысловасьці. Сфэра паслуг яшчэ неяк трывае, напрыклад, у Парку высокіх тэхналёгіяў разбуральнага крызысу няма, а вось у клясычнай беларускай эканомікі, у прамысловасьці, у таго, чым народ заўсёды ганарыўся, сапраўды вялікія праблемы.
І адна зь іх — што ў эканоміцы рэдка бывае аптымальнае рашэньне, якое б задавальняла ўсіх. Улада, шмат гадоў пакаштаваўшы інфляцыі і дэвальвацыяў, вырашыла: не, давайце лепш пра наш рубель дбаць. І тая ж дэнамінацыя, хоць працэдура і тэхнічная, але гэта псыхалягічны выбар: мы ўвядзем новыя грошы прыгожыя і мы іх ня будзем псаваць, ня будзем уключаць станок, каб яны абясцэньваліся.
Выдатнае канешне рашэньне, але яно мае і адваротны бок. Бо раней за кошт дэвальвацыяў вытворчасьць, асабліва арыентаваная на экспарт, магла прасоўваць свае тавары, зараз прасоўваць няма як, прынамсі, пра дапамозе дэвальвацыі не прасунеш. У прадпрыемстваў падае попыт на іх прадукцыю, адпаведна падаюць даходы прадпрыемствах і іх супрацоўнікаў. Вось нядаўна зьявілася ўрадавая пастанова, што на пэўны час, на некалькі гадоў, падвышэньне заробкаў будзе толькі за кошт звольненых.
Казахстан здолеў патрапіць у расейскую праграму імпартазамяшчэньня, што вельмі шырока адкрыла расейскі рынак для Казахстану, а Беларусь — не
Мы часта кажам, што Беларусь залежная ад Расеі, што Лукашэнка занадта часта езьдзіць у Маскву — ну вось ня ўсё атрымліваецца і з Масквой. Магчыма, гэта кошт руху Беларусі на Захад ці больш незалежных рашэньняў, але нядаўна ў перадачы «Праскі акцэнт» у мяне быў экспэрт Кірыл Коктыш, і ён казаў, што Казахстан здолеў патрапіць у расейскую праграму імпартазамяшчэньня, што вельмі шырока адкрыла расейскі рынак для Казахстану, а Беларусь — не. Так што і з усходнім рынкам, які адзін з самых важных, ёсьць праблемы.
Усё гэта адбіваецца на даходах беларусаў, якія падаюць імкліва, і пакуль іншай тэндэнцыі ня бачна.
Цыганкоў: Фінансавая стабільнасьць — такая рэч, якая нават не павінная абмяркоўвацца. Гэта як мыць рукі перад ежай. Яна ня зробіць вас багатымі, але дазваляе не падхапіць хваробу. Трэба маліцца, каб улады не зьвярнулі з гэтай лініі і фінансавая стабільнасьць была, нягледзячы на тыя праблемы, якія яна прыносіць.
Дракахруст: Мэтафара ня ёсьць аргумэнтам.