Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцяблянін з заточкай спрабаваў спагнаць нявыплачаны заробак


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

54-гадовы работнік прыватнага прадпрыемства «Новострой С» у кошт нявыплачанага заробку спрабаваў забраць сабе маёмасьць прадпрыемства.

Як паведамляецца на сайце Дэпартамэнту аховы, работнік, пагражаючы мэталёвай заточкай, спрабаваў забраць манітор, прыстаўку камэраў відэаназіраньня, калькулятар, а да таго ж два мабільныя тэлефоны, якія належаць двум работнікам прадпрыемства.

Яго затрымалі супрацоўнікі Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі, калі спрацавала сыгналізацыя вартавога посту Віцебскага холадакамбінату.

Гэта ня першы выпадак, калі работнікі віцебскіх прадпрыемстваў ужываюць гвалт, каб дамагчыся заробленага.

У красавіку гэтага году 25-гадовы Дзьмітры Сталяроў — жыхар Віцебску, якому заробак ня выплацілі нават пасьля судовага рашэньня — на знак пратэсту ўзьлез на вежавы кран. І пасьля таго, як гэта здарылася, былога працадаўцу змусілі разьлічыцца з пратэстоўцам.

Раней спадар Сталяроў, дамагаючыся справядлівасьці, наважыўся на крадзеж — вынес з будоўлі пэрфаратар і частку іншага электрычнага інструмэнту, якая належала прадпрыемству «ЗорБуд». Кошт вынесенага адпавядаў суме нявыплачанага заробку. Паводле інфармацыі «Эўрарадыё», крымінальная справа, распачатая супраць Сталярова, скончылася адміністрацыйным штрафам у 15 базавых велічынь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG