Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антыдопінгавыя арганізацыі патрабуюць адхіліць Расею ад спаборніцтваў


Нацыянальныя антыдопінгавыя арганізацыі 19 краінаў (NADO) запатрабавалі адхіліць Расею ад усіх спартыўных спаборніцтваў. Яны таксама заклікалі пазбавіць яе права праводзіць міжнародныя турніры да таго часу, пакуль расейская антыдопінгавая сыстэма ня будзе адпавядаць правілам WADA (Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва). Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе па выніках саміту NADO у Дубліне.

Расейскія спартоўцы, якія не былі абвінавачаныя ва ўжываньні забароненых прэпаратаў, змогуць прымаць удзел у міжнародных спаборніцтвах пад нэўтральным сьцягам, падкрэсьліваецца ў заяве.

У дакумэнце адзначаецца, што гэтыя патрабаваньні заснаваныя на «новых, неабвержных доказах» існаваньня ў Расеі сыстэмы ўжываньня допінгу пры дзяржаўнай падтрымцы, якія прыведзеныя ў другой частцы дакладу незалежнай камісіі WADA.

У ёй, у прыватнасьці, сьцьвярджаецца, што больш за тысячу расейскіх спартоўцаў у 30 відах спорту прымалі допінг або былі ўцягнутыя ў маніпуляцыі з допінг-пробамі. Міністэрства спорту Расеі ўсе абвінавачваньні абвяргае.

Заяву падпісалі кіраўнікі антыдопінгавых арганізацыяў Аўстрыі, Бэльгіі, Нямеччыны, Даніі, Ірляндыі, Гішпаніі, Канады, Нідэрляндаў, Польшчы, Славеніі, ЗША, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Швэйцарыі, Швэцыі, Эстоніі, Паўднёвай Афрыкі і Японіі.

Расея ўжо страціла магчымасьць правесьці чэмпіянаты сьвету па бабсьлеі і скелетоне ў 2017 годзе, а таксама адмовілася ад правядзеньня этапу Кубку сьвету па біятлёне і па канькабежным спорце. У 2018 годзе Расея павінна прымаць у сябе чэмпіянат сьвету па футболе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG