З нагоды юбілею Радыё Свабода пры падтрымцы парталу Tuzin.fm, «Арт Сядзібы» і суполкі Мая Краіна Беларусь прапанавалі музыкам інтэрпрэтаваць адзін са знакавых сьпеваў беларускага року — «Радыё Свабода» гурту Ulis.
Упершыню гэты твор на словы Фэлікса Аксёнцава і музыку Славы Кораня быў выдадзены на альбоме «Краіна доўгай белай хмары», вядомы таксама і ў выкананьні гурту N.R.M. Мы прэзэнтуем зробленыя беларускімі музыкамі кавэры.
На конкурс мы атрымалі 13 песень ад розных беларускіх гуртоў. Ніжэй вы можаце азнаёміцца зь іх творчасьцю.
Вызначыць найлепшыя інтэрпрэтацыі мы прапануем праз інтэрнэт-галасаваньне. Яны атрымаюць плэеры iPod.
Галоўнага пераможцу, які атрымае мікрафон Shure, абвесьціць Слава Корань, аўтар музыкі і лідэр гурту УЛІС.
Прагаласаваць можна некалькімі спосабамі.
Праз сайт Soundcloud вы можаце праслухаць усе песьні і адзначыць упадабаныя. Для гэтага вам трэба быць зарэгістраваным, ці ўвайсьці праз фэйсбук альбо google. Дадаць песьню ў АБРАНАЕ, націснуўшы сэрцайка побач з трэкам. Ваш голас залічаны!
Тут жа вы можаце і паслухаць усе песьні:
Вы таксама можаце прагаласаваць праз вКонтакте:
of your page ->
Другі варыянт.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
Акустычная вэрсія «Радыё Свабода» ад 19-гадовага Ільі Фаляжынскага
Гурт «Здань» перасьпяваў песьню «Радыё Свабода» гурту ULIS
Гурт «Рэха» запісаў песьню «Радыё Свабода» са сваімі словамі
«Радыё Свабода» ад Ірміны Ластоўскай
Інструмэнтальная вэрсія «Радыё Свабода» ад The Pelengtones
Жэня Булава зрабіў кавэр песьні «Радыё Свабода»
«Радыё Свабода» з джазавымі ноткамі. Пётра Клюеў прэзэнтуе сваю вэрсію песьні
«Трэба імкнуцца быць свабодным». Яўген Сірата прэзэнтуе танцавальную вэрсію «Радыё Свабода»
17-гадовы Раман Волазьнеў перасьпяваў песьню «Радыё Свабода»: Яна нясе ў сабе глыбокі сэнс