Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурт «Здань» перасьпяваў песьню «Радыё Свабода» гурту ULIS


Конкурс кавэраў на вядомую песьню беларускага рок-гурту «Уліс» працягваецца. Прымаюцца музычныя інтэрпрэтацыі і рэміксы у любым фармаце і стылі.

З нагоды юбілею Радыё Свабода пры падтрымцы парталу Tuzin.fm і «Арт Сядзібы» і суполкі Мая Краіна Беларусь прапанавалі музыкам па-свойму інтэрпрэтаваць адзін са знакавых сьпеваў беларускага року — «Радыё Свабода» гурту Ulis. Упершыню гэты твор на словы Фэлікса Аксёнцава і музыку Славы Кораня быў выдадзены на альбоме «Краіна доўгай белай хмары», вядомы таксама і ў выкананьні гурту N. R. M. Напярэдадні 60-годзьдзя нашага радыё мы прэзэнтуем зробленыя беларускімі музыкамі кавэры.

«Усё, што вы пачуеце, было зроблена маімі рукамі, таму што музыкі з нашага гурту працуюць у розных праектах, і вельмі шмат працы даводзіцца рабіць самому» — кажа Уладзімір Крумін, лідэр гурту «Здань».

Радыё Свабода: Уладзімір, ці маглі б вы згадаць, што вы раней пачулі — Радыё Свабода ці аднайменную песьню «Уліса»?

Уладзімір Крумін: Напэўна, першай была песьня «Уліса». У свой час я вельмі цікавіўся акурат NRM і ўвогуле беалрускай рок-музыкай. Мне здаецца, УЛІС — гэта было першае, што я пачуў.
На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная


Радыё Свабода: Ва Ўліса рокавы варыянт. А ў вашай інтэрпрэтацыі, якую вы запісалі, зьяўляюцца нават цымбалы, але я б не сказала, што вы ідзяце ў бок этнаграфіі...

Уладзімір Крумін: Гэта мой погляд на музыку, я ў сваіх творах заўжды імкнуся да лірыкі. Напэўна, такі мой стыль.
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:30 0:00
Наўпроставы лінк



Радыё Свабода: Мы гаворым напярэдадні 60-годзьдзя Радыё. Тады былі глушылкі, халодная вайна, радыё было неабходнасьцю, а для людзей вашага пакаленьня якое месца займае радыё і які фармат радыё вы выбіраеце?

Уладзімір Крумін: На мой погляд, у Беларусі мала засталося незалежных пляцовак, таму для мяне вашае радыё і яшчэ некаторыя праекты — гэта месца, дзе можна неяк адпачнуць і даведацца інфармацыю. Але калі было больш музыкі ў эфіры, для радыё было б толькі лепш.
На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная

Даслаць ваш кавэр вы можаце на адрас radiosvaboda@gmail. com
Пераможца атрымае вакальны мікрафон Shure.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG