З нагоды юбілею Радыё Свабода пры падтрымцы парталу Tuzin.fm, «Арт Сядзібы» і суполкі Мая Краіна Беларусь прапанавалі музыкам інтэрпрэтаваць адзін са знакавых сьпеваў беларускага року — «Радыё Свабода» гурту Ulis. Упершыню гэты твор на словы Фэлікса Аксёнцава і музыку Славы Кораня быў выдадзены на альбоме «Краіна доўгай белай хмары», вядомы таксама і ў выкананьні гурту N.R.M. Напярэдадні 60-годзьдзя нашага радыё мы прэзэнтуем зробленыя беларускімі музыкамі кавэры.
Вы можаце зрабіць і свой кавэр. Дасылайце нам на пошту radiosvaboda@gmail.com.
Сваю вэрсію прэзэнтуе гурт The Pelengtones:
Вось як пра сябе піша гурт The Pelengtones:
«У сувязі з прыродна-кліматычнымі мэтамарфозамі ў эўрапейскай частцы зямной кулі ўтварылася фармацыя The Pelengtones. Чатыры інжынэры-канструктары, якія займаюцца распрацоўкай адмысловага абсталяваньня для сакрэтнай здабычы торфу, вырашылі граць інструмэнтальны SURF-rock. З дапамогай створанага апарата ARMADON, у якім выкарыстоўваецца прынцып лямпавай рэвэрбэрацыі, быў дасягнуты гук, здольны рухаць прадметы на адлегласьці».
Лідэр гурта Доктар Модуль патлумачыў Радыё Свабода, чаму гурт выступае пад псэўданімамі:
«Мы выступаем пад псэўданімамі, каб унесьці загадку ў тое, што адбываецца ў гэтай краіне і ва ўсім сьвеце».
Гурт вырашыў паўдзельнічаць у конкурсе і зрабіць кавэр на песьню «Радыё Свабода» найперш таму, што гэта, паводле іх словаў, «вельмі добрая песьня»:
«Мы б хацелі прадставіць яе ў сваім варыянце, менавіта ў інструмэнтальным, у тым стылі які граем».
На пытаньне, што значыць для музыкаў Радыё Свабода, Доктар Модуль распавёў:
«Радыё Свабода — гэта свабоднае радыё, якое доўгі час зьяўляецца свабодным, дзе можна пачуць свабодныя навіны, свабодную музыку і ўвогуле пачуцца свабодным».

На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная