Адэса выйшла супраць Пуціна #євромайдан http://t.co/7knWQr13v4
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
Дзяржсакратар ЗША: Гэта неверагодны акт агрэсіі Расеі. Абмяркоўваюцца візавыя абмежаваньні і абмежаваньні ў інвестыцыях #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
У Луганску ўдзельнікі «расейскай вясны» захапілі абладміністрацыю і просяць Пуціна ўвесьці войскі #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
Расейскі спэцназ пакінуў украінскую вайсковую частку ў Севастопалі http://t.co/lPIc3prp3w #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
Шварцэнбэрг параўнаў Пуціна зь Гітлерам
Былы міністар замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг параўнаў аргумэнты Ўладзімера Пуціна пра неабходнасьці абароны ва Ўкраіне расейцаў з рыторыкай Адольфа Гітлера, які апраўдваў прысваеньне Судэцкай вобласьці намерам ахоўваць тамтэйшых немцаў.Кіраўнік МЗС Швэцыі: цалкам відавочна, што ва Ўкраіне — вайсковая акупацыя
Міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більт канстатуе акупацыю Расейскай Фэдэрацыяй аўтаномнай Рэспублікі Крым, піша Ўкраінская праўда.Пра гэта Більт напісаў у Twitter’ы: «Калі расейскія войскі патрабуюць, каб ўкраінскія вайскоўцы здалі зброю, цалкам відавочна, што ідзе ваенная акупацыя».
Яны выйшлі на плошчу Нябеснай Сотні з плякатамі «Пуцін! Рукі прэч ад Украіны!».
Пад час Народнага веча былыя вайскоўцы і вэтэраны-аўганцы заявілі пра гатоўнасьць абараняць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.
Украінскія вайскоўцы ў Крыме застаюцца вернымі прысязе — Мінабароны
Інфармацыя пра тое, што ўкраінскія вайскоўцы нібыта пакідаюць свае вайсковыя часткі на тэрыторыі Крыму і пра масавыя звальненьні ва ўзброеных сілах Украіны не адпавядае сапраўднасьці.
Кіраўнік МЗС Швецыі: цалкам відавочна, што ва Ўкраіне - ваенная акупацыя #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
Апытаньне да падзення Януковіча : больш за палову крымчан ня хочуць у Расею. Прыхільнікаў далучэньня да Расеі менш за 26% #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
Былы прэзідэнт Украіны Краўчук абазваў Пуціна шызафрэнікам і паведаміў, што будзе ваяваць: "Мне 80 гадоў, але я вазьму зброю" #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
У Менску міліцыя выпадкова затрымала аташэ амбасады Расеі #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
Жыхары Палтавы патрабавалі ад Крамля спыніць агрэсію #євромайдан http://t.co/ewCMWGOtdI
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
«Заклікаючы ўсе часткі краіны працаваць над пераадоленьнем рознагалосьсяў і сумесна будаваць будучыню дзяржавы, зьвяртаюся да міжнароднай супольнасьці з гарачым заклікам падтрымаць кожную ініцыятыву на карысьць дыялёгу і згоды» , — падкрэсьліў Папа Францішак.
Такі зварот з вуснаў пантыфіка прагучаў пасьля малітвы «Анёл Панскі».
Падчас пратэстаў у Кіеве Папа Францыск тройчы маліўся за Ўкраіну і заклікаў да дыялёгу.
Раніцай расейскія спэцназаўцы праніклі на тэрыторыю часткі і захапілі зброю. Аднак вывезьці яе не змаглі: маракі заблякавалі выезд расейскага КАМАЗу з дапамогай БТР-80. Украінскія афіцэры сталі жывым шчытом вакол бронетранспарцёра і не далі расейскім вайскоўцам адбуксаваць яго ў бок.
Расейскія жаўнеры двойчы стралялі з аўтамата ў паветра, але ўкраінскія вайскоўцы не адступілі. У выніку расейскі спэцназ пакінуў тэрыторыю часткі, а КАМАЗ са зброяй у суправаджэньні ўкраінскіх вайскоўцаў адпраўлены на 174-ю базу захоўваньня ВМС Украіны.
Крымскі крызіс у фотаздымках: 1-2 сакавіка
Turkish airlines flight TK 5861 arrived from Istanbul to Simferopol, #Crimea carrying journalists. via @serhatfil pic.twitter.com/cmDam0q2kW
— EU Crimean Tatar (@CrimeaEU) marzo 2, 2014