Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атакі ў Крыме працягваюцца. Стужка апошніх сутак, фота, відэа

Кіраўнік НАТО заклікаў Расею вывесьці войскі. Пуцін пагадзіўся на «кантактную групу» па Ўкраіне.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ
16:00 2.3.2014

Мапа Крыму


15:49 2.3.2014

Чавусаў: «Патрэбныя вайсковыя дзеяньні з боку Кіеву»

15:22 2.3.2014
15:22 2.3.2014
15:20 2.3.2014

Расейскі антыфашыст - удзельнік Майдану


15:18 2.3.2014

Акцыя ў Маскве супраць вайны з Украінай. Жывая трансьляцыя


15:07 2.3.2014

Армія прыведзена ў баявую гатоўнасьць

Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Украіны Аляксандар Турчынаў увёў сёньня ў дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны (РНБА) аб прывядзеньні Ўзброеных сілаў краіны ў поўную баявую гатоўнасьць.

Пра гэта на брыфінгу ў Вярхоўнай Радзе, якая праводзіць сёньня пасяджэньне пры зачыненых дзьвярах, паведаміў сакратар РНБА Андрэй Парубій. Ён зачытаў рашэньне Рады па абароне, прынятае ў суботу ўвечары. Адзін з пунктаў гэтага рашэньня датычыць даручэньня міністэрства абароны Украіны арганізаваць і правесьці вучэбныя зборы з ваеннаабавязанымі. Акрамя таго, РНБА даручыла МЗС «неадкладна» зьвярнуцца да зьнешнепалітычных ведамстваў краін-падпісантаў Будапэшцкага мэмарандуму — ЗША і Вялікабрытаніі — з заклікам забясьпечыць бясьпеку Украіны.

Чытаць далей
15:05 2.3.2014
Грамадзкі дзеяч Ўладзімер Мацкевіч піша ў сваім фэйсбуку пра акцыю ля расейскай амбасады ў Менску: «Загрэблі ўсіх практычна, каго адлавілі. Людзей нешмат. Я ехаў у першым аўтазаку і яшчэ 20 чалавек. Другі яшчэ у амбасады (...) Загрэблі аташэ расейскай амбасады Пчалінцава».
15:00 2.3.2014
Затрыманыя у міліцэйскім аўтазаку
Затрыманыя у міліцэйскім аўтазаку
З пастарунку міліцыі Цэнтральнага раёну пачалі выпускаць журналістаў. Усяго каля расейскай амбасады міліцыя і людзі ў цывільным затрымалі каля 20 чалавек.
14:58 2.3.2014

Францыя гатовая быць пасярэднікам ва Ўкраіне і адмовілася ад саміту G8

Парыж гатовы выступіць пасярэднікам для ўрэгуляваньня крызысу ва Ўкраіне і вырашыў спыніць падрыхтоўку да саміту G8 у Сочы. Пра гэта заявіў у нядзелю кіраўнік МЗС Францыі Ларан Фабіус ў эфіры тэлеканала iTele.

«Мы асуджаем расейскую ваенную інтэрвэнцыю і выступаем за пасярэдніцтва для ўрэгуляваньня спрэчак», — сказаў ён.

Міністар паведаміў, што, калі гэта будзе трэба, гатовы ўзяць на сябе функцыі пасярэдніка.

Акрамя таго, міністар адзначыў, што, улічваючы падзеі ва Ўкраіне, у Парыжы выступаюць за спыненьне падрыхтоўкі да саміту G8 у Сочы.Ад удзелу ў саміце ўжо адмовіліся Канада і ЗША.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG