У Менску затрыманыя журналісты
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі журналістаў, зьбіраліся асьвятляць акцыю пратэсту ля будынку расейскай амбасады ў Менску.Эндру Вайс: цяпер самы драматычны момант з часу завяршэньня халоднай вайны
Эндру Вайс, былы супрацоўнік Рады нацыянальнай бясьпекі пры прэзыдэнце Бушы-старэйшым і Клінтане, кажа пра цяжкасьці, спалучаныя з выбарам дакладнага адказу на расейскі дэмарш:
— Тое, чаму мы сталі сьведкамі сёньня, магчыма, самы драматычны момант з часу завяршэньня халоднай вайны. Сытуацыя вельмі небясьпечная, зьменлівая, і Злучаныя Штаты будуць дзейнічаць, я думаю, вельмі асьцярожна. Стаўкі цяпер выключна вялікія і для Ўкраіны, і для міжнароднай супольнасьці, і для расейскага лідэра. Так што, на мой погляд, мы не павінны чакаць з Вашынгтону ў бліжэйшыя дні нейкіх гучных заяваў і вестак аб гатоўнасьці да драматычных крокаў. Такая пазыцыя можа расчараваць вядучых палітычных ток-шоў ці амэрыканскіх заканадаўцаў , але сьпешка ў прыняцьці рашэньняў не зьяўляецца прыкметай лідэрства ў галіне міжнароднай палітыкі, — падкрэсьлівае Эндру Вайс.
Стыфэн Пайфэр: Ніхто не пачне вайну з Расеяй з-за Крыму
— Існуюць абмежаванні, у рамках якіх будзе дзейнічаць Захад. Ніхто не пачне вайну з Расеяй з-за Крыму. Гэта разумеюць і ў Маскве, і ў Кіеве. Тым ня менш, на мой погляд, заходнія сталіцы павінны без прамаруджаньня даць зразумець Расеі, што вынікам яе дзеяньняў стануць адчувальныя эканамічныя і палітычныя наступствы. Перш за ўсё, я думаю, неабходна перайсьці ад размоваў аб магчымай адмене саміту «Вялікай васьмёркі» ў Сочы да размоваў аб вяртаньні да «Вялікай сямёркі». Можна заблякаваць спробы ўступленьня Расеі ў Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця, мне здаецца, што цяпер няма сэнсу заключаць двухбаковае амэрыкана-расейскае гандлёвае пагадненьне. Далей, мае сэнс падумаць аб пашырэньні «Спісу Магніцкага». Я зусім ня ўпэўнены ў тым, што ажыцьцяўленьне ўсіх гэтых мер прымусіць Пуціна адмовіцца ад сваіх украінскіх плянаў. Але разам зь іншымі мерамі яны будуць адчувальныя для Расеі, а самае галоўнае, Масква павінна зразумець, што зь ёй ня будуць весьці справы па-ранейшаму, — кажа кажа былы амбасадар ЗША на Ўкраіне Стывен Пайфэр.
Антырасейскі пікет на Камароўцы
На Менскім Камароўскім рынку адбыўся пікет. Фармальна гэты быў перадвыбарчы пікет. Аднак удзельнікі акцыі выказалі сваё стаўленьне да расейска-ўкраінскага канфлікту вакол Крыму.
Пачалося закрытае пасяджэньне Вярхоўнай Рады ў сувязі з падзеямі Расеі супраць Украіны #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
Расейскі праваабаронца: Савет Федэрацыі выкарыстаў ілжывыя дадзеныя аб гібелі расейцаў у Крыме #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
«Па вобласьці блукаюць натоўпы ўзброеных людзей, якія невядома адкуль узяліся, ладзяць розныя правакацыі», — сказаў Саўчанка ў эфіры тэлеканалу «Расія—24». Паводле яго, напярэдадні «была спроба перакрыць дарогу Масква-Крым».
Аднак, як паведаміла пазьней агенцства ІТАР-ТАСС са спасылкай на прэс—службу Памежнага ўпраўлення ФСБ Расеі па Белгародзкай і Варонежскай абласьцях, сытуацыя на мяжы спакойная і знаходзіцца пад кантролем.
Расейскія вайскоўцы штурмуюць украінскую ваенную частку ў Сэвастопалі, - піша @ukrpravda_news #Євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.3.2014
"The United States condemns the Russian Federation's invasion and occupation of Ukrainian territory" http://t.co/v8obxYmB9G
— Jacek Krawczyk (@Krawczyk_EESC) March 2, 2014
Прощеное воскресенье сегодня. Самое время для развязывания войны. Простите. pic.twitter.com/5HUusKXeo5
— Надя Толокно (@tolokno) March 2, 2014
Ну что, ждем опроса на "дожде" :"Следует ли сдать Киев, что бы сберечь тысячи жизней"...
— Роман Юрченко (@romaha73) March 2, 2014
Напоминаю, что с прошлого четверга в Крыму работает крупная пиар-контора из Москвы, поэтому идет вал фальшивой инфы оттуда
— Павел Шеремет (@pavelsheremet) March 2, 2014
Russia Today распавяла пра «стабілізацыйныя нацысцкія войскі». Сайт быў узламаны pic.twitter.com/Rz9OpaZMhH
— Радыё Свабода (@svaboda) March 2, 2014