Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна прыпыніла абмежаваньні на імпарт зь Беларусі


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock

Рашэньне Кіева пра мыта на беларускія тавары было крокам у адказ на беларускія санкцыі Беларусі ў дачыненьні да ўкраінскіх прадпрыемстваў кандытарскай і піваварнай галінаў.

Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі ўраду Ўкраіны ўхваліла рашэньне прыпыніць да 1 траўня 2016 году ўвядзеньне спэцыяльнага мыта ў памеры 39,2% на імпарт шэрагу тавараў зь Беларусі.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні камісіі, апублікаваным у газэце «Урядовий кур’єр».

Камісія нагадвае, што рашэньне пра пошліны было крокам у адказ на «недружалюбныя дзеяньні з боку Беларусі ў дачыненьні да ўкраінскіх прадпрыемстваў кандытарскай і піваварнай галін».

Рашэньне было ўхвалена пасьля міждзяржаўных кансультацыяў, на якіх спрэчка была ўрэгуляваная, паведамляе інфармацыйнае агенцтва УНІАН.

У канцы лістапада мінулага году Кіеў увёў з 20 студзеня 2016 году спэцыяльную пошліну ў памеры 39,2% на імпарт шэрагу тавараў зь Беларусі. У прыватнасьці, пошлінай меліся абкладацца малочная прадукцыя і сыры, рыбная прадукцыя, кандытарскія вырабы, хлебабулачныя і мучныя вырабы, піва, гарэлка, соль, касмэтыка, шампуні, мыйныя сродкі, запалкі, вырабы з плястмасы, кухонная мэбля, шыны і пакрышкі, трактары, тканіны і іншыя тавары.

З 1 траўня 2014 году Беларусь увяла ліцэнзаваньне імпарту піва з краін, якія не ўваходзяць у Мытны саюз. Украінскія вытворцы піва назвалі гэта дыскрымінацыйнымі захадамі і паведамілі, што ў Беларусі ад іх запатрабавалі павысіць розьнічную цану на сваю прадукцыю больш як у два разы, што аўтаматычна робіць украінскае піва неканкурэнтаздольным на беларускім рынку. Аналягічныя захады Беларусь ужыла і да ўкраінскіх кандытараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG