Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП ставіць на Статкевіча і Лябедзьку


Сёньня адбылося паседжаньне палітрады АГП, якая абмеркавала падрыхтоўку да прэзыдэнцкай кампаніі 2015 году і правядзеньне Кангрэсу дэмакратычных сілаў.

Кіраўніцтва АГП выступае за тое, каб сцэнар правядзеньня прэзыдэнцкай кампаніі меў два галоўныя складнікі. Першы — гэта фармаваньне і абазначэньне рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў падтрымку рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты Міколы Статкевіча. На думку кіраўнікоў АГП, гэта дасьць магчымасьць выступіць з пасланьнем да грамадзян Беларусі і паказаць, наколькі актуальная для нашай краіны тэма свабодных выбараў і палітычных вязьняў.

Аднак, зыходзячы з таго, што рэгістрацыя ініцыятыўнай групы Міколы Статкевіча фактычна немагчымая, АГП прапануе другі складнік, у межах якога трэба вызначыць кандыдата ад дэмакратычных сілаў, які пойдзе да людзей падчас выбарчай кампаніі з новай эканамічнай палітыкай. Пры гэтым, лічыць партыя, можна прыцягнуць да выбарчай кампаніі новых людзей, якія раней былі ўбаку ад палітыкі.

На ўдакладняльнае пытаньне — «Хто можа стаць гэтым другім кандыдатам замест Статкевіча?» — лідэр АГП Анатоль Лябедзька сказаў, што на сёньняшні дзень пра свае прэзыдэнцкія амбіцыі заявілі толькі два чалавекі: Мікола Статкевіч і Анатоль Лябедзька.

Што тычыцца Кангрэсу дэмакратычных сілаў, кіраўніцтва АГП вырашыла да канца гэтага месяца правесьці кансультацыі ўнутры кааліцыі партыяў і грамадзкіх арганізацыяў «Талака» і вынесьці па працэдуры яго правядзеньня салідарнае рашэньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG