Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Генпракуратура Расеі папрасіла Вярхоўны суд прыпыніць забарону дзейнасьці тэрарыстычнага руху «Талібан»

Генпракуратура Расеі папрасіла Вярхоўны суд прыпыніць забарону дзейнасьці тэрарыстычнага руху «Талібан»


Сустрэча прадстаўнікоў Расеі і руху «Талібан» у Кабуле, красавік 2024 году.
Сустрэча прадстаўнікоў Расеі і руху «Талібан» у Кабуле, красавік 2024 году.

Генэральная пракуратура Расеі зьвярнулася да Вярхоўнага суду з просьбай прыпыніць забарону дзейнасьці тэрарыстычнага руху «Талібан».

Судовае паседжаньне па пазове прызначанае на 17 красавіка. Разгляд справы пройдзе ў закрытым рэжыме.

У сьнежні 2024 году Дзяржаўная дума прыняла закон, які дазваляе выключаць арганізацыі са сьпісу тэрарыстычных па рашэньні суда. Законапраект ініцыявалі сем сэнатараў і пяць дэпутатаў — у прыватнасьці, дэпутаты Андрэй Лугавы і Васіль Піскароў, а таксама сэнатар Андрэй Клішас.

Расейскія ўлады, не прызнаючы рух афіцыйна, ня раз праводзілі сустрэчы з талібамі ў Маскве, а 25 лістапада ў Афганістане з візытам знаходзіўся сакратар Рады бясьпекі Расеі Сяргей Шайгу. Ён заявіў, што Расея гатовая інвэставаць у чыгунку, транспарт, прамысловасьць, сельскую гаспадарку, энэргетыку і горназдабываючую прамысловасьць Афганістану. Таксама расейскі бок аб’явіў пра пляны па зьніжэньні або адмене мыта на афганскія тавары, маючым адбыцца сумесным бізнэс-форуме і пагадненьні аб транспартным супрацоўніцтве.

  • У сярэдзіне жніўня 2021 году талібы ўзялі пад кантроль усю тэрыторыю Афганістану, бяз бою захапіўшы сталіцу і найбуйнейшы горад Кабул. Краіны Захаду не прызнаюць «Талібан» законным урадам Афганістану.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG