Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За адмову служыць у войску да адказнасьці прыцягнулі 60 прызыўнікоў зь Менску


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Больш за 60 менчукоў прыцягнулі летась да крымінальнай адказнасьці за ўхіленьне ад службы ў войску. Зьвесткі па ўсёй Беларусі не агучваюцца.

«У 2016 годзе за ўхіленьне ад прызыву на вайсковую службу да крымінальнай адказнасьці па арт. 435 КК РБ у Менску прыцягнутыя 63 асобы», — паведаміла Генэральная пракуратура па выніках праверкі.

Як адзначае «Інтэрфакс», праверку выкананьня заканадаўства аб прызыве грамадзянаў на тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзэрве праводзіла пракуратура Менску.

Паводле інфармацыі ведамства, да асобаў, якія не зьявіліся ў ваенныя камісарыяты, ужытыя «абмежавальна-папераджальныя меры» для прымусовага прываду ў ваенкаматы. Акрамя таго, абмежаванае іх права на выезд зь Беларусі.

Таксама ў Генпракуратуры адзначылі, што прызыўнікі, якія не зьяўляліся на зборныя пункты бяз важкіх прычынаў, але да заканчэньня тэрміну ўсё ж прыбылі ў ваенкаматы, былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG