Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Telegram зьявіліся зашыфраваныя тэлефанаваньні


Абноўленая вэрсія мэсэнджэра Паўла Дурава Telegram зьявілася ў Play Store для Android і App Store для iOS. Галоўнай навінкай сталі зашыфраваныя інтэрнэт-тэлефанаваньні. Напачатку функцыя дзейнічае толькі для Заходняй Эўропы, але неўзабаве яе абяцаюць запусьціць і ў іншых рэгіёнах.

У адрозьненьне ад тэлефанаваньняў праз Skype ці Viber, размовы праз Telegram шыфруюцца, яны абароненыя ад перахопу трэцімі асобамі. Каб пераканацца, што размову не перахапілі, дастаткова спраўдзіць, ці аднолькавыя 4 смайлікі паказваюцца абодвум удзельнікам размовы. Калі не — нешта пайшло ня так і размову могуць праслухоўваць іншыя.

Telegram па-ранейшаму прапануе адзін з самых устойлівых да ўзлому шляхоў перапіскі праз функцыю «Сакрэтных чатаў» (звычайныя абароненыя не настолькі надзейна). Код праграмы адкрыты для аналізу адмыслоўцамі, за знаходжаньне «дзіраў» у абароне прапаноўваліся грашовыя ўзнагароды.

Таксама бясьпечную перапіску і шыфраваныя тэлефанаваньні прапануе бясплатны мэсэнджэр Signal або платны SilentPhone.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG