Да 800 чачэнцаў, дагестанцаў і інгушаў штодня адпраўляюцца цягніком зь Берасьця ў Тэрэспасль. Яны разьлічваюць на прытулак у Польшчы. Але толькі некалькі семʼяў атрымаюць яго. Свабода зьезьдзіла на мітынг чачэнцаў на беларуска-польскай мяжы, праехалася з чачэнцамі цягніком да Тэрэспалю.