Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У машынах ДАІ зьявіліся тэрміналы для аплаты штрафаў


Дзяржаўная аўтаінспэкцыя спрасьціла парадак аплаты штрафаў за парушэньні правілаў дарожнага руху, перадае БЕЛТА словы старшага інспэктара ДАІ Андрэя Ігнатовіча.

Цяпер створаны адзіны блянк пастанаўленьня аб накладаньні адміністрацыйнага спагнаньня ў выпадку, калі пратакол не складаецца (ч.3 арт. 10.3 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу), ён быў зацьверджаны 22 жніўня.

Раней блянкаў было два: адзін на выпадак, калі штраф сплочваецца на месцы, другі — калі ў тэрмінале ці ў банку. З адзіным блянкам ужо працуюць у Менскай, Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях, з 10 кастрычніка на яго пяройдуць у астатніх абласьцях.

Калі аўтамабіліст прызнае віну, а парушэньне не паўторнае і не зьвязанае з пазбаўленьнем правоў, сплаціць штраф можна паводле спрошчанай схемы на месцы наяўнымі грашыма, па картцы ў тэрмінале машыны ДАІ або на наступны дзень праз сыстэму «Разьлік» (АРІП), а таксама, як і раней, у банку або ў тэрмінале ці банкамаце. Калі жа штраф не аплаціць цягам 5 дзён з дня парушэньня, будзе складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні і штраф будзе павялічаны.

Для аплаты штрафаў у машынах ДАІ ўжо закуплена і ўсталявана тры сотні банкаўскіх тэрміналаў, яшчэ пяць соцень маюць зьявіцца неўзабаве, пацьвердзілі Свабодзе ў прэс-службе ДАІ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG