Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальнікам беларускай ДАІ стаў ключавы сьведка судоў «Плошчы-2010»


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock

Дзьмітры Карзюк, які раней быў начальнікам менскай ДАІ, даваў у 2010 годзе паказаньні па справах супраць кандыдатаў у прэзыдэнты і іх паплечнікаў.

Загадам міністра ўнутраных спраў Беларусі ад 26 траўня на пасаду начальніка ўпраўленьня Дзяржаўтаінспэкцыі прызначаны палкоўнік Дзьмітры Карзюк, які ад 2008 году ўзначальваў менскую ДАІ. Папярэдні начальнік беларускай ДАІ Васіль Бульбянкоў сышоў на пэнсію па ўзросьце.

Прадстаўляючы Карзюка падначаленым, міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч пажадаў усім супрацоўнікам умацоўваць і памнажаць традыцыі, якія захаваліся ў гэтым калектыве.

Карзюк выступаў сьведкам на судзе над удзельнікамі акцыі пратэсту пасьля выбараў 2010 году. Ён сьцьвярджаў, што асабіста папярэдзіў кандыдатаў і іх паплечнікаў, якія нібыта вялі калёну людзей ад Кастрычніцкай плошчы, каб не ішлі на плошчу Незалежнасьці, але тыя ўсё роўна туды рушылі, прарваўшы ачапленьне. Так, маўляў, пачаўся несанкцыянаваны мітынг. Але з тым не пагаджаліся абвінавачаныя: так, Віталь Рымашэўскі заяўляў, што Карзюк «сам пра сябе сьведчыў, што ішоў на чале калёны і перакрываў рух транспарту».

Да судоў за «Плошчу» Карзюк адзначыўся абвяржэньнем міліцэйскай апэрацыі з выкарыстаньнем «жывога шчыта» на дарозе. Пасьля — удзелам у затрыманьні менчукоў за ўключаную ў машыне песьню Цоя «Перемен».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG