А 4 гадзіне ночы супрацоўнікі ДАІ спынілі ў Маскоўскім раёне Менска аўтамабіль Range Rover з расейскімі нумарамі, які на высокай хуткасьці віхляў па дарозе. Спынілі не адразу, спатрэбілася дапамога двух экіпажаў, перадае БЕЛТА.
Жанчына за рулём у час размовы з супрацоўнікамі ДАІ паводзіла сябе неадэкватна, мела хісткую хаду і неразборлівае маўленьне, адчуваўся пах алькаголю. Ад праходжаньня мэдычнага агляду адмовілася, стала абражаць супрацоўнікаў ДАІ і мэдыкаў.
Калі на яе пісалі пратакол, яна вырвала паперу, спрабавала яе зьесьці, таксама спрабавала ўкусіць супрацоўнікаў. Цяпер жанчыну ўтрымліваюць у РУУС.