Пра затрыманьне паэта Славаміра Адамовіча ў Будславе паведаміў у Фэйсбуку Мікалай Аўтуховіч.
У размове з карэспандэнтам Свабоды Славамір Адамовіч апавёў, што яго вязуць у «хуткай дапамозе», верагодна ў Мядзел. Яго суправаджае міліцыянт.
«Я прыехаў у Будслаў, заехаў да дзеда на могілкі. На фэст жа прыходзіць многа людзей, і ён пачынаецца ўжо ад 1 ліпеня.
Там дзе я праходзіў, былі выстаўлены па пэрымэтры людзі ў цывільным, якія прадстаўляліся як БРСМ. Яны запатрабавалі, каб я паказаў сваю торбу. Я палічыў, што людзі ў цывільным ня маюць на гэта права. Яны выклікалі міліцыянтаў, і з гэтага пачалося: выходныя дні, нападпітку ці не, фармальная прычына...
І вось вязуць, я думаю, у Мядзел для „освидетельствования“. Калі я ўжо дома не магу ў сваім сьвятарным месцы, як каталік, хадзіць спакойна, дык пра што тут казаць?»