Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Няўдалы пераварот у Турцыі: Bellingcat апублікаваў перапіску змоўшчыкаў у WhatsApp


Змоўшчыкі падчас няўдалай спробы перавароту ў Турцыі 15-16 ліпеня карысталіся закрытай групай у мэсэнджары WhatsApp для каардынацыі сваіх дзеяньняў.

Дасьледчыкі з групы Bellingcat аднавілі перапіску па відэа- і фотакрыніцах. Спампаваць PDF-файл з арыгіналамі паведамленьняў і іх перакладам на ангельскую можна тут. У артыкуле на сайце bellingcat прыводзяцца самыя важныя моманты з перапіскі і даецца неабходны кантэкст.

Вось самыя важныя рэчы з усяго масіву перапіскі, на думку аўтара артыкула, Крысьціяна Трыберта:

  • У групу, адну зь некалькіх, уваходзілі высокапастаўленыя вайскоўцы турэцкіх сухапутных войскаў, у тым ліку два брыгадныя генэралаы і 11 палкоўнікаў;
  • Гэтая група ў асноўным абмяркоўвала пытаньні каардынацыі перавароту ў гарадах Стамбул і Сакар’я;
  • Адзін з членаў групы перадаваў дадзеныя ў Анкару — там, як мяркуецца, на базе ВПС у Акінчы, знаходзіўся штаб мяцежнікаў;
  • Як мінімум тры зь пяці мяцежных палкоў уваходзілі ў склад турэцкай часткі карпусоў НАТО хуткага разгортваньня;
  • Мяцежнікі адчувалі праблемы з-за затораў, а таксама скардзіліся на прыватныя тэлекампаніі («Мэдыяструктуры, якія не перайшлі на наш бок, замаўчаць. Іх варта атакаваць з паветра», — пісаў адзін са змоўшчыкаў);
  • Шмат разоў змоўшчыкі просяць падмацаваньня з паветра, і нават прапануюць падарваць мост праз Басфор, адну з ключавых транспартных артэрый Стамбула.


Да раніцы мяцежнікі разумеюць, што прайгралі. «Уцякаем?» — пытаецца палкоўнік, а маёр яму ў адказ: «Выбар за вамі. Мы пакуль ня вырашылі, але пакінулі пазыцыі. Я закрываю групу. Выдаліце паведамленьні, калі хочаце».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG