Перадвыбарчы пікет кандыдатаў у дэпутаты на парлямэнцкіх выбарах Алеся Таўстыка і Ўладзімера Падгола пад назвай «Куля для прэзыдэнта» адбыўся каля «Цэнтральнага» ўнівэрсаму ў Менску. На пікеце яны запатрабавалі ўвесьці кантроль на мяжы з Расеяй, каб не дапусьціць увозу ў Беларусь наркотыкаў, выбуховых рэчываў ды зброі з Расейскай Фэдэрацыі.