Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тапузідзіс выціснуў Лагвінца з выбарчага ўчастку


Назіральнік ад руху «За свабоду» Алесь Лагвінец фактычна выдалены з выбарчага ўчастку ў Менску — назіраць за падлікам галасоў ён магчымасьці ня мае.

Гэта зрабіў старшыня выбарчай камісіі — буйны бізнэсовец Павал Тапузідзіс.

«Фармальна я па-за межамі ўчастку, але дэ-факта я на мяжы ўчастку. Да стала падліку — дзесьці 4 мэтры. Зразумела, я нічога ня бачу. Зараз пачаўся падлік бюлетэняў. Тут ёсьць некалькі супрацоўнікаў міліцыі, але яны паводзяць сябе ветліва, усё нармальна. Але дагэтуль невядома, дзе знаходзіцца Пятро Маркелаў, якога затрымала міліцыя», — сказаў ён Свабодзе.

Інцыдэнт здарыўся на 347-м выбарчым участку Сухараўскай выбарчай акругі № 101 гораду Менску.

Лагвінец сьцьвярджае, што выбары тут не адбыліся. Выніковая лічба тых, хто прагаласаваў, у пратаколе камісіі на 347-м выбарчым участку Сухараўскай выбарчай акругі № 101 гораду Менску і падлікі назіральнікаў не супадаюць.

Назіральнік ад руху «За свабоду» Алесь Лагвінец сьцьвярджае, што выбары на 347-м участку не адбыліся — сёньня прагаласавалі толькі 19% выбарнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG