ТОП выказваньняў першай беларускі, якая атрымала Нобэлеўскую прэмію! #NobelPrize http://t.co/K4QrJycHGD
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.10.2015
Хадановіч пра Нобэля Алексіевіч: «Цяпер улада стаіць перад неабходнасьцю фліртаваць зь ёй»
"Калі б спадарыня Алексіевіч атрымала Нобэлеўскую прэмію некалькі гадоў таму, я б зьдзівіўся. Але чаканьне, напружаньне ад букмэкерскіх прагнозаў, чаканьняў радасных, трывожных, гістэрычных прывучыла да Нобэля Алексіевіч як да непазьбежнага. І гэта здарылася непазьбежна. Калі сур’ёзна, гэта даўно заслужаная Алексіевіч рэч. На яе апошнія гады сыпаўся град эўрапейскіх узнагарод. Яна самая вядомая ў літаратуры грамадзянка Беларусі, як бы некаторыя яе зласьліўцы ні камэнтавалі праблему яе рускамоўнасьці-беларускамоўнасьці".
Віктар Дашук: «Да таго, што Сьвятлана Алексіевіч піша па-расейску, я стаўлюся спакойна»
— Сьвятлана адкрывае сьпіс беларускіх ляўрэатаў, і мне ня проста прыемна, мяне перапаўняе гонар за тое, што мы пачыналі працаваць у адной паралелі, паралелі вельмі цудоўных людзей, вядомых ня толькі ў Беларусі, але і ў сьвеце — разам з Васілём Быкавым і Алесем Адамовічам.
Парашэнка павіншаваў Алексіевіч
«Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала Сьвятлана Алексіевіч, родам з Івана-Франкоўска. Дзе б мы ні былі, на якой бы мове ні размаўлялі і ні пісалі — мы заўсёды застаемся украінцамі! Віншую!» – напісаў украінскі прэзыдэнт у фэйсбуку.
Кандыдаты ў прэзыдэнты пра Сьвятлану Алексіевіч
Як на Нобэлеўскую прэмію Сьвятланы Алексіевіч адрэагавалі кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі?
Лукашэнка маўчыць. Нобэль Алексіевіч прывітаў МЗС Беларусі
«Мы вітаем рашэньне Нобэлеўскага камітэту аб прысуджэньні прэміі па літаратуры за 2015 год нашай суайчыньніцы, беларускай пісьменьніцы Сьвятлане Алексіевіч. Гэтая першая прэмія, атрыманая грамадзянінам нашай сувэрэннай краіны, ўвойдзе ў гісторыю станаўленьня беларускай нацыі, грамадзтва і дзяржавы», — адзначылі ў МЗС.
ВІДЭА ЗЬ ПЕРШАЙ ПРЭСАВАЙ КАНФЭРЭНЦЫІ СЬВЯТЛАНЫ АЛЕКСІЕВІЧ