Пра гэта гаворыцца ў камэнтары МЗС у сувязі з адпаведным рашэньнем Нобэлеўскага камітэту, паведамляе БЕЛТА.
«Мы вітаем рашэньне Нобэлеўскага камітэту аб прысуджэньні прэміі па літаратуры за 2015 год нашай суайчыньніцы, беларускай пісьменьніцы Сьвятлане Алексіевіч. Гэтая першая прэмія, атрыманая грамадзянінам нашай сувэрэннай краіны, ўвойдзе ў гісторыю станаўленьня беларускай нацыі, грамадзтва і дзяржавы», — адзначылі ў МЗС.
«Наша зямля багатая на таленты, і мы ўпэўненыя ў тым, што Нобэлеўская прэмія Сьвятланы Алексіевіч стане не апошняй высокай міжнароднай узнагародай за выдатныя дасягненьні беларусаў у галіне навукі, літаратуры, мэдыцыны і ў іншых сфэрах», — заявілі ў беларускім зьнешнепалітычным ведамстве.