Відэатрансьляцыю прыпынілі. Пакуль нічога не адбываецца. Як што пачнецца — адновім.
Праваабаронца Тацяна Равяка піша на Facebook, што трапіла ў будынак суду. Сказала, што калі суд закрыты, усё роўна суд павінен упусьціць усіх ахвочых, а потым выдаліць.
Супрацоўнікі міліцыі назіраюць за акцыяй у падтрымку Пальчыса пад вокнамі. Равяка стаіць пад заляй суду. Калі запускалі адваката, бачыла самога Пальчыса.
Акцыя салідарнасьці #Пальчыс працягваецца. 5 чалавек скандуюць " Па Пальчысу - свабоду!"
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.10.2016
Бацькі Эдуарда Пальчыса: «Да лістапада 2015 году ня ведалі, што наш сын — Джон Сільвэр»
Аляксандар і Антаніна Пальчысы расказалі Свабодзе пра свайго сына: ён вельмі добра вучыўся і цікавіўся кампутарамі.
Праваабаронца Тацяна Равяка, якая знаходзіцца ў памяшканьні суда, паведаміла, што пачатак паседжаньня затрымаўся на 20 хвілін з-за таго, што ў залю не пускалі адвакатку Эдуарда Пальчыса Ганну Бахціну.
«Адвакатка Бахціна не змагла ў час трапіць у залю, таму што яд яе запатрабавалі позву. Дык яна абуралася, чаму адвакату, каб трапіць на справу свайго падабароннага, трэба нешта прад’яўляць».
Калі адвакатка ўсё ж заходзіла ў дзьверы, Равяка пабачыла падсуднага.
«У шчыліну дзьвярэй я пабачыла галаву Эдуарда Пальчыса. Ён азірнуўся, калі адчыніліся дзьверы, і я яго пабачыла. Але гэта доўжылася імгненьне, таму сказаць пра яго стан мне складана».
Бяляцкі: важную ролю ў перасьледзе Пальчыса адыгралі сувязі паміж спэцслужбамі Расеі і Беларусі
Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі ўпэўнены, што справа Эдуарда Пальчыса мае відавочны палітычны падтэкст. Ён лічыць, што прычынай перасьледу Эдуарда Пальчыса стала ягоная пазыцыя наконт агрэсіі Расеі супраць Украіны, што выклікала незадаволенасьць расейскіх спэцслужбаў.
Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак падкрэсьлівае, што, на думку праваабаронцаў, няма ніякіх падставаў рабіць судовы працэс над Эдуардам Пальчысам закрытым.
З актывістаў каля суду засталіся толькі Севярынец і Макаеў. Жонка Пальчыса чакае на выклік у суд у якасьці сьведкі. #Пальчыс
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.10.2016
6 чалавек застаюцца перад будынкам суду. Да 14-й гадзіны абвяшчаецца перапынак. #Пальчыс https://t.co/idBbomPa4X
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.10.2016
Тацяна Равяка: "Супрацоўнікі суда зьдзівіліся, што акцыя доўжыцца так доўга. Думалі, што людзі пастаяць "для карцінкі" і сыйдуць". #Пальчыс
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.10.2016
Акцыя салідарнасьці перамясьцілася да меркаванага месца, куды выходзяць вокны залі паседжаньня #Пальчыс https://t.co/K5RhHiY65b
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.10.2016
Юрыст Сапелка абскардзіў закрытасьць працэсу над Эдуардам Пальчысам
Юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Павал Сапелка падаў у сакратарыят Менскага гарадзкога суду скаргу на закрытасьць працэсу над рэдактарам сайту 1863х.com Эдуардам Пальчысам, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.
@Motolko праязджаў каля суда, у яго зламалася машына. Адтуль даносіцца "Грай" і песьні Brutto. #Пальчыс https://t.co/k8ok8a0wlI
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.10.2016
Акцыя салідарнасьці пад сьценамі суду доўжылася 6 гадзінаў. #Пальчыс
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.10.2016
Паседжаньне сконьчылася. Яно працягнецца ў панядзелак а 10-й раніцы. #Пальчыс
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.10.2016
14 кастрычніка пачаўся суд па крымінальнай справе над 25-гадовым жыхаром Ліды Эдуардам Пальчысам — заснавальнікам блогу 1863x, вядомым пад псэўданімам Джон Сыльвэр.
Паседжаньне доўжылася да 17-й гадзіны. Увесь час ад 10-й раніцы пад вокнамі суду стаялі ўдзельнікі акцыі салідарнасьці з Пальчысам. Міліцыянты склалі на іх пратаколы.
Паседжаньне працягнецца ў панядзелак 17 кастрычніка а 10-й гадзіне ў Менскім гарадзкім судзе.