Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч: «Гэтак завязуць ядзерныя ракеты, а мы ня будзем ведаць»


Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч

Былы кандыдат на прэзыдэнта, падпалкоўнік у адстаўцы Мікалай Статкевіч ацаніў у інтэрвію Свабодзе пагрозы ад расейскай авіябазы, разьмяшчэньня якой на беларускай тэрыторыі дамагаецца Крэмль.

— Мяркую, гэта вельмі небясьпечна для Беларусі, таму што мы зноў робімся пляцоўкай для нападу на іншыя краіны. У прыватнасьці, калі гэтая авіябаза будзе ў Бабруйску, дык відавочна, што яе мэтай будзе Кіеў, таму што там да мяжы літаральна кілямэтраў 200, а адтуль да Кіева яшчэ ўсяго 150.

Акрамя таго, што мы робімся закладнікамі вельмі непрадказальнай цяпер зьнешняй палітыкі Расеі, мы яшчэ робімся ворагамі для нашых суседзяў. Яны ў адказ таксама будуць нарошчваць нейкія рэсурсы, нейкія сродкі нанясеньня прэвэнтыўнага ўдару, нейкія вайсковыя адзінкі. Мы зноў на гэта будзем рэагаваць, а гэта ўжо гонка ўзбраеньняў.

Але галоўнае, што пагроза ўжо ня будзе залежаць ад нас, а ад дзеяньняў Расеі. Яшчэ можна было б неяк прымірыцца са знаходжаньнем гэтай станцыі папярэджваньня аб ракетным нападзе ў Ганцавічах, гэта нейкі наш унёсак у сусьветную бясьпеку, бо лепш, каб стратэгічныя супернікі адзін за адным сачылі, каб не было якіх выпадковасьцяў. Але гэтая база — зусім іншае, гэта ўжо наступальныя ўзбраеньні.

Гэтая база — зусім іншае, гэта ўжо наступальныя ўзбраеньні

Тая мадыфікацыя самалёта СУ-27, якая ставіцца, нясе наступальнае ракетнае ўзбраеньне. Магчыма, што мы і ведаць ня будзем, а там будуць назапашвацца нейкія сродкі і больш небясьпечныя, як ядзерныя ракеты, нейкія варыянты з боегалоўкамі такіх ракет.

Калісьці мы вывелі тактычную ядзерную зброю з нашай тэрыторыі, і цяпер яе зноў вяртаем? Гэта вельмі-вельмі небясьпечна і, акрамя таго, паказвае залежнасьць Беларусі, яе несамастойнасьць як суб’екта міжнароднага права.

— З той жа прычыны, чаму выпусьціў мяне і іншых палітвязьняў — патрэбны грошы, крэдыты, датацыі. Расея і без таго нам у лепшыя гады да 20% валавога прадукту фундавала, але з кожным годам гэтага ўсё больш і больш не хапае. Наша эканоміка страчвае сваю адносную эфэктыўнасьць усё болей і болей.

Гэта зьвязана і з тэхналёгіямі кіраваньня. Нельга з аднаго месца кіраваць тысячамі прадпрыемстваў, гэта да добрага выніку не прыводзіць.

Цяпер пытаньне абвастрылася. Зноў да выбараў патрэбныя крэдыты, бо беларускі рубель вось-вось зноў можа абрынуцца. А хто можа хутка прыйсьці на дапамогу? Захад будзе чакаць вынікаў гэтых выбараў, МВФ будзе вылучаць эканамічныя патрабаваньні, а Расея таксама будзе праз фонд ЭўрАзЭС вылучаць эканамічныя патрабаваньні, але потым, пасьля падпісаньня пагадненьня па гэтай базе, зьменшыць іх і дасьць пажаданыя крэдыты.

Вось так усё ўпіраецца ў грошы ў гэтай дзяржаве. Па сутнасьці, краіна ператварылася ў нейкага жабрака, які за 9 з паловай мільёнаў чалавек ходзіць, выпрошвае, падманвае, выцягвае грошы ад такіх жа бедных ці нават бяднейшых, спрабуе і ад іх нешта атрымаць. Вось у такой сытуацыі апынуўся працавіты, таленавіты народ воляй аднаго чалавека. Усё — грошы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG