Старшыня ўраду Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, адкрываючы паседжаньне кабінэту міністраў, паведаміў, што на паседжаньні будзе разгледжаны праект пагадненьня зь Беларусьсю аб разьмяшчэньні на тэрыторыі Беларусі расейскай вайсковай авіяцыйнай базы, паведамляе ТАСС.
«На наступным тыдні ў нас будзе (у Беларусі) паседжаньне Эўразійскай міжурадавай рады. Разгледзім сёньня прапановы аб падпісаньні пагадненьня аб расейскай авіяцыйнай базе на тэрыторыі Беларусі, якое павінна быць накіравана на імя прэзыдэнта. Мэта — забесьпячэньне сумеснай аховы зьнешніх межаў Саюзнай дзяржавы ў паветры».