Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фядынічу і Комліку выставілі абвінавачаньні ў «справе РЭП»


Генадзь Фядыніч, архіўнае фота
Генадзь Фядыніч, архіўнае фота

Сьледчыя дзеяньні ў дачыненьні старшыні незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзя Фядыніча і кіраўніка менскай арганізацыі Ігара Комліка завершаныя, піша БелаПАН.

Што важна ведаць

  • Прафсаюзным актывістам выстаўленыя абвінавачаньні ва «ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры».
  • Паводле гэткага ж артыкулу (ч. 2 арт. 243 КК) у 2011 г. праваабаронцу Алеся Бяляцкага асудзілі на 4,5 года калёніі ўзмоцненага рэжыму.
  • Фігуранты справы называюць яе «цалкам сфабрыкаванай».
  • Сьледчыя апыталі ўжо больш за 550 актывістаў прафсаюзу РЭП па ўсёй краіне.
  • Фядыніча і Комліка затрымалі 2 жніўня 2017 году. Фядыніча вызвалілі ў той жа дзень, а Комлік заставаўся пад вартай да пачатку кастрычніка 2017.
  • Што такое прафсаюз РЭП і чаму яго перасьледуюць.

Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку выстаўленыя абвінавачаньні ва «ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры» (ч. 2 арт. 243 КК), за што пагражае абмежаваньне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленьне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасьці.

Паводле такога самага артыкулу ў 2011 годзе пасадзілі старшыню праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага — асудзілі на 4,5 года калёніі ўзмоцненага рэжыму і канфіскацыю маёмасьці, але вызвалілі праз тры гады. Бяляцкі быў прызнаны палітвязьнем беларускімі, эўрапейскімі і амэрыканскімі праваабаронцамі, прысуд быў названы палітычна матываваным.

Фядыніч: «Маё сумленьне чыстае. Я ніводнай прафсаюзнай капейкі сабе ў кішэню не паклаў»

Бяляцкі: «Фядыніч пад падпіскай толькі таму, што ўлады баяцца міжнароднай рэакцыі»

Паводле Фядыніча, сьледчыя прыйшлі да высновы, што па выніках 2011 году РЭП не сплаціў у бюджэт падаткі на 22 867,1 рубля (з улікам дэнамінацыі). Паводле сярэднегадавога курсу Нацбанку (у тым годзе рубель дэвальваваўся амаль у тры разы) гэта амаль 11 тысяч даляраў.

Фядыніч адзначае, што сьледчыя спынілі перасьлед «нявызначаных асобаў» пасьля «соцень допытаў па ўсёй краіне».

6 пытаньняў да старшыні РЭП Генадзя Фядыніча, якога вінавацяць у нясплаце падаткаў

Абвінавачаныя цяпер маюць месяц на азнаямленьне з матэрыяламі справы – суд можа адбыцца ўжо ў чэрвені. Да таго Комлік правёў за кратамі два месяцы, Фядыніч з пачатку сьледчых дзеяньняў у жніўні 2017 году знаходзіцца пад падпіскай аб нявыязьдзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG