Сьледчы камітэт Беларусі прыйшоў да высновы, што ў сьмерці Ігара Пцічкіна ў СІЗА вінаваты фэльчар. Адносна яго завялі крымінальную справу па факце неналежнага выкананьня прафэсійных абавязкаў, якое празь неасьцярожнасьць прывяло да сьмерці асуджанага. Неаказаньне дапамогі — гэта зразумела. Але няма адказу на пытаньне, хто ж забіў гэтага чалавека. Гледзячы па ўсім, улады зьбіраюцца замяць гэтае злачынства, пераклаўшы віну на стрэлачніка.
Гісторыя трагічнай сьмерці Ігара Пцічкіна — гэта своеасаблівы тэст ня толькі для праваахоўных органаў, але і для ўсёй палітычнай сыстэмы Беларусі. Індыкатар таго, дзе апынулася краіна і беларускае грамадзтва.
Тут мы маем абсалютную чысьціню экспэрымэнту, калі так можна казаць пра гэтую жудасную трагедыю. Ігар Пцічкін не належаў да апазыцыянэраў, адносна якіх праваахоўным органам дазволена амаль усё. Калі б ён быў крымінальнікам-рэцыдывістам, то жорсткае стаўленьне да яго ахоўнікаў мела б хоць нейкае апраўданьне ў вачах абывацеля. Але Пцічкін быў асуджаны на тры месяцы за язду на аўтамабілі без правоў кіроўцы. Яму быў толькі 21 год, таму ня скажаш, што ня вытрымала сэрца ад жорсткіх турэмных умоваў. Ён правёў за кратамі ўсяго чатыры дні, і вэрсія, што трапіў ён туды хворым, не працуе. Можна ўявіць, якія трэба было прыкласьці намаганьні, каб забіць маладога і здаровага чалавека. На яго целе былі відавочныя сьляды зьбіцьця і катаваньняў.
Апошнім часам беларускі інтэрнэт і незалежныя мэдыі ўскалыхнулі некалькі гучных выпадкаў міліцэйскага самаўпраўства. Усе яны скончыліся аднолькава. Праверкі ня выявілі парушэньняў закону.
Тое, што сыстэма сваіх не здае, гэта зразумела. Але ж сыстэма працуе не сама на сябе, у яе ёсьць гаспадар.
На прэсавай канфэрэнцыі Лукашэнкі ў студзені яму задалі пытаньне пра адзін з такіх выпадкаў, калі ахоўнік менскай аўтастаянкі Васіль Сарочык быў зьбіты міліцыянтамі ў Ленінскім райаддзеле міліцыі Менску. Прэзыдэнт адказаў, што калі ён даведаўся, нібыта ў зьбіцьці ўдзельнічала жанчына, то адразу не паверыў у праўдзівасьць гэтай гісторыі. Стала зразумела, што сам Лукашэнка і прыпыніў гэтую справу. Бо спачатку яна разьвівалася паводле закону, завялі крымінальную справу, а потым раптам усё спынілася. Можна меркаваць, што і па іншых гучных справах пра міліцэйскае самаўпраўства рашэньне прымае ён сам.
Варта адзначыць, што адмова караць супрацоўнікаў «органаў» за парушэньне закону б’е па рэпутацыі ўлады і асабістым іміджы Лукашэнкі. Бо ў ахвяраў жа ёсьць родзічы, сябры, калегі, ідзе пагалоска. Плюс інтэрнэт надае шырокі розгалас. Таму з гледзішча вобразу «народнага прэзыдэнта» было б лягічным аддаць гэтых міліцэйскіх нягоднікаў пад суд. У такім разе ён значна выйграў бы ў грамадзкай думцы. Маўляў, «бацька» ж ня ведае пра ўсё гэтае беззаконьне, а калі справа даходзіць да яго, то ён умешваецца і наводзіць справядлівасьць.
Але не, Лукашэнка гарой устае на абарону міліцыі і спэцслужбаў, якія б дзікунствы тыя ні рабілі, нават ахвяруючы ў пэўным сэнсе сваім рэйтынгам. Чаму?
Бо ва ўмовах нарастаньня сацыяльна-эканамічных праблемаў, зьніжэньня даверу насельніцтва да ўлады сілавыя структуры ператвараюцца ў галоўнае апірышча рэжыму. Таму і становяцца недатыкальнымі. У напружанай сацыяльнай атмасфэры лепш перагнуць, чым недагнуць. Псыхалёгія ўсёдазволенасьці — важны чыньнік эфэктыўнасьці і надзейнасьці абаронцаў рэжыму. Бо калі цяпер аддаць пад суд міліцыянта, які зьбіў абывацеля, то ці будуць яго калегі самаахвярна біцца падчас разгону апазыцыйнай Плошчы і проста рабочага страйку? Таму іх трэба вызваліць ад хімэры, якая завецца законам, правамі чалавека.
Усё гэта збліжае Беларусь з палітычнымі рэжымамі ў Лацінскай Амэрыцы другой паловы ХХ стагодзьдзя, дзе панавала поўнае самаўладзьдзе ваеншчыны над бяспраўным насельніцтвам.
Але такі статус сілавых структураў праз пэўны час становіцца небясьпечным для самога дыктатара. Беспакаранасьць, усёдазволенасьць часта вядзе да таго, што ваенізаваныя фармаваньні пачынаюць выходзіць з-пад кантролю ўладара і весьці сваю гульню. З усімі небясьпечнымі для яго наступствамі.

Можна ўявіць, якія трэба было прыкласьці намаганьні, каб забіць маладога і здаровага чалавека. На яго целе былі відавочныя сьляды зьбіцьця і катаваньняў.