Праваабаронцы і сваякі нябожчыка перакананыя, што яго забілі ў сумнавядомай «Валадарцы». Сьледчы камітэт праводзіць праверку, пасьля якой стане вядома, ці будзе заведзеная крымінальная справа.
Жыхар Менска Ігар Пцічкін быў асуджаны на тры месяцы арышту судом Заводзкага раёна па артыкуле 417 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Ігара прызналі вінаватым у тым, што ён кіраваў транспартным сродкам, не маючы на тое правоў. За два гады да гэтага суд забараніў яму сядаць за руль аўтамабіля на працягу пяці гадоў.
Як апавёў «Свабодзе» кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Плятформа» Андрэй Бандарэнка, у менскім сьледчым ізалятары № 1 Ігар прабыў 4 дні. Увечары 30 ліпеня ён прыйшоў у Заводзкае РУУС Менску, каб панесьці прызначанае яму судом пакараньне ў выглядзе трох месяцаў арышту.
Раніцай 4 жніўня Ігар Пцічкін, якому ў лістападзе споўнілася б толькі 22 гады, памёр у мэдычнай частцы «Валадаркі». Супрацоўнік СІЗА № 1, які паведаміў маці навіну, назваў папярэднюю прычыну сьмерці Ігара — сардэчны прыступ.
Прадстаўнік Сьледчага камітэту па горадзе Менску Аляксандар Герасімаў паведаміў Свабодзе, што па факце гэтай сьмерці цяпер праводзіцца праверка Маскоўскім раённым аддзелам Сьледчага камітэту:
«Прызначаны шэраг экспэртызаў, прычыну сьмерці мы зможам назваць толькі пасьля таго, як экспэрты зробяць сваё заключэньне. Як толькі мы будзем мець усю карціну на руках, мы абавязкова пра ўсё паведамім, бо гэты факт досыць рэзанансны».
Мінімальны тэрмін праверкі — 10 дзён. Паводле спадара Герасімава, пасьля ўскрыцьця было зроблена дапушчэньне, што сьмерць наступіла ў выніку спыненьня сэрца. У дакумэнтах, якія атрымалі сваякі, зазначана, што прычыны сьмерці «ўстанаўліваюцца».
Сваякі нябожчыка запатрабавалі правесьці паўторную экспэртызу цела, улічваючы шматлікія гематомы на ім, зазначыў Свабодзе Андрэй Бандарэнка:
«Але сьледчая ўсяляк перашкаджала паўторнаму правядзеньню судова-мэдычнай экспэртызы, не даючы магчымасьці зрабіць яе па гарачых сьлядах, пакуль яшчэ чалавек ня быў пахаваны. У выніку цяпер прыйдзецца ставіць пытаньне аб эксгумацыі цела ў выпадку, калі экспэртыза ня выявіць тых пабояў і пашкоджаньняў, якія былі нанесеныя».
На патрабаваньні сваякоў сьледчая адказала: пішыце заяву, мы будзем разглядаць. Часу чакаць станоўчага рашэньня не было, і 6 жніўня Ігара пахавалі.
Андрэй Бандарэнка разам зь іншымі валянтэрамі «Плятформы» дасьледавалі гэтую справу, зрабілі здымкі гематомаў і пашкоджаньняў. Спадар Бандарэнка перакананы, што Ігара Пцічкіна ў СІЗА забілі:
«Гэта было канкрэтнае забойства чалавека, гэта відавочна ня толькі з пункту гледжаньня праваабарончай арганізацыі, але і калі вывучаць прычынна-выніковыя сувязі: чалавек паступіў у сьледчы ізалятар у абсалютна здаровым выглядзе, без аніякіх пашкоджаньняў, сам прыйшоў, адчуваў сябе добра, а праз чатыры дні сканаў зь цялеснымі пашкоджаньнямі, якія сьведчаць пра тое, што да яго было прымененае фізычнае ўзьдзеяньне».
Андрэй Бандарэнка перакананы: Сьледчы камітэт і суд павінны знайсьці і пакараць забойцаў.
Сваякі Ігара Пцічкіна пакуль не гатовыя да кантактаў з журналістамі. Пасьля сёньняшняга пахаваньня яны надта стомленыя. Раней сваякі хадзілі на прыём да начальніка СІЗА № 1. Палкоўнік Вікенці Варыкаш сказаў ім, што ў «Валадарцы» «ніхто нікога ня б’е», а начальнік мэдычнай часткі ня змог назваць прычыну сьмерці, пры гэтым паведаміў, што ў Ігара з 3 жніўня было «псыхаматорнае ўзбуджэньне, буйства і неадэкватныя паводзіны», кантралёры яго стрымлівалі, 3 жніўня яго перавялі ў мэдчастку, дзе яго прывязалі «мяккімі папругамі». Памёр Ігар на вачах зьняволеных у мэдычнай частцы.
Размову з начальнікам СІЗА і кіраўніком мэдчасткі сваякі запісалі на відэа і выклалі ў Уoutube.
Маці Ігара на гэтым запісе заяўляе, што яе сына ў Валадарцы забілі.