Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонімцы зьбіраюць сродкі на помнік ахвяры савецкіх партызанаў


Belarus - activist at the grave of Vasil Strupavets, 31juj2017
Belarus - activist at the grave of Vasil Strupavets, 31juj2017

Помнік з надмагільнай плітой на магіле жыхара вёскі Якімовічы Васіля Струпаўца маюць паставіць сябры Слонімскай арганізацыі БХД.

Актывіст Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі са Слоніму Алесь Масюк распавёў Свабодзе, што сям’ю Струпаўцоў зь Якімавічаў у 1943 годзе забілі савецкія партызаны атраду імя Панамарэнкі.

З усёй сям’і цудам застаўся жыць толькі маленькі Васіль — ён быў паранены ў ногі, але здолеў выпаўзьці з падпаленай хаты.

«Цяпер пра гэта не прынята ўзгадваць, хоць гадоў 15 таму гісторыя была апісаная ў мясцовай газэце, — расказвае Алесь Масюк. — Пра гэта распавёў сам Васіль Струпавец. Ён памёр, а належнага помніка на ягонай магіле няма дагэтуль».

Паводле спадара Масюка, найперш яны пачалі збор сродкаў на помнік Васілю Струпаўцу сярод актывістаў, але таксама зьмясьцілі абвестку ў інтэрнэце.

Магіла Васіля Струпаўца знаходзіцца побач з пахаваньнямі закатаванай сям’і — бацькі, двух братоў і сястры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG