Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Панесьці ў Мінʼюст дакумэнты на рэгістрацыю партыі — як аднесьці ў гестапа сьпіс партызанскага атраду», — Скрабец


Сяргей Скрабец
Сяргей Скрабец

Афіцыйная рэгістрацыя грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Міністэрствам юстыцыі Беларусі ня стане штуршком для падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю партыі Свабоды.

Пра гэта Свабодзе заявіў старшыня аргкамітэту ў справе стварэньня гэтай партыі Сяргей Скрабец, пасьля таго як аргкамітэт правёў нараду.

«У нас у бюро 25 чалавек, і наша супольная пазыцыя такая: падаць сьпіс стваральнікаў партыі ў Мінʼюст — гэта тое ж самае, што аднесьці ў гестапа сьпіс партызанскага атраду», — сказаў Скрабец.

Ён патлумачыў, што актывісты партыі ў рэгіёнах баяцца застацца бяз працы ў выпадку, калі ў Мінʼюст трапяць сьпісы зь іх прозьвішчамі.

«У нас шмат хто кажа: вы ж толькі ня думайце несьці нашы прозьвішчы ва ўладныя структуры. Асабліва гэтага баяцца ў рэгіёнах. У Менску яшчэ трошкі прасьцей. А на пэрыфэрыі ўсе баяцца застацца бяз працы.

Я гэта ведаю з уласнага досьведу. Летась падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў некалькі сябраў аргкамітэту партыі Свабоды зьбіралі за мяне подпісы выбарнікаў Ліды. Дык зь імі адразу павялі адпаведную гаворку. Ну, і людзі забаяліся — пазвальняюць, і працы ўжо ня знойдзеш. Гэта небясьпечна. Так што мы вырашылі пакуль не сьпяшацца і паглядзець, што будзе далей».

На сёньняшні дзень у Беларусі афіцыйна зарэгістраваныя 15 палітычных партыяў. Шэраг іншых, сярод якіх, напрыклад, Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, партыя Свабоды і прагрэсу, жаночая партыя, дагэтуль ня могуць зарэгістравацца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG