Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перайменаваньне бібліятэкі Леніна ў гонар Скарыны «можа выклікаць нэгатыўную рэакцыю насельніцтва», — віцебскія ідэолягі


Францішак Скарына, карціна Віктара Маркаўца
Францішак Скарына, карціна Віктара Маркаўца

Блогер Антон Матолька апублікаваў на Facebook адказ Галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы Віцебскага аблвыканкаму наконт прапановы аб перайменаваньні бібліятэкі імя Леніна ў гонар Францішка Скарыны.

Ідэолягі тлумачаць, што прапанова «патрабуе дэталёвай прапрацоўкі і вывучэньня грамадзкай думкі, бо падобныя дзеяньні могуць выклікаць нэгатыўную рэакцыю насельніцтва».

І нават калі будзе станоўчае рашэньне, перайменаваньне «варта было б прымеркаваць да нейкай знакавай даты ці юбілею», піша ў адказе старшыня ідэалягічнага ўпраўленьня, былы кіраўнік абласной арганізацыі Беларускага аб’яднаньня вэтэранаў Генадзь Ягораў. А такіх датаў, сьцьвярджае ён, сёлета няма.

Да таго ж перайменаваньне «пацягне дадатковыя выдаткі для самой установы культуры», адзначаецца ў лісьце. З усіх гэтых прычынаў перайменаваньне нямэтазгоднае, робіць выснову ідэоляг.

Антон Матолька задаецца пытаньнем: калі патрэбна «дата або юбілей», то што было зроблена ў горадзе на 500-годзьдзе беларускага кнігадруку? Ён таксама просіць вывучыць грамадзкую думку ў пытаньні «Ленін ці Скарына» і заклікае зьвяртацца да аблвыканкаму праз форму на сайце, а таксама прапануе разгледзець мэтазгоднасьць існаваньня ў Беларусі ідэолягаў.

У Беларусі за 25 гадоў зьнікла траціна ўсіх Ленінаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG