Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Толькі ў дзьвюх краінах Эўропы Facebook менш папулярны, чым у Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле зьвестак дасьледчыкаў Internet World Statistics на сярэдзіну 2017 году, усяго 12,5% беларусаў з доступам да інтэрнэту карыстаюцца сацсеткай Facebook — гэта адзін з самых нізкіх паказьнікаў у Эўропе.

Пры гэтым, паводле Statista і We Are Social, у Беларусі сацсеткамі карыстаецца 49% насельніцтва.

Меней за Беларусь, паводле Internet World Statistics, Facebook карыстаюцца з эўрапейскіх краінаў толькі дзьве. У Расеі 11% з тых, хто карыстаецца інтэрнэтам, зарэгістраваныя ў Facebook, большасьць жа аддае перавагу расейскім «Аднаклясьнікам» і «ЎКантакце». Яшчэ меней толькі ў Ватыкане, дзе на 801 жыхара толькі 480 карыстальнікаў інтэрнэту і толькі 20 карыстальнікаў Facebook, або 4,17% ад усіх інтэрнэт-карыстальнікаў.

Найбольшая доля карыстальнікаў Facebook на Кіпры — 88,8%. Сьледам ідуць Баўгарыя (78,3%) і Партугалія (78,1%). Беларусь абганяюць удвая постсавецкія суседзі Малдова (23,6%) і Ўкраіна (24%), значна абганяюць суседнія Латвія (43,3%), Польшча (49,5%) і Літва (58,3%).

Ва Ўкраіне расейскія сацсеткі і сэрвісы «Яндэксу» заблякаваныя ад мінулага траўня, але дагэтуль застаюцца ў топе самых наведвальных сайтаў (Facebook на 3-м месцы пасьля Google і Youtube, ВК на 11-м, «Яндэкс» на 12-м, ОК на 24-м).

Праўда, паводле зьвестак «Левада-центр», Facebook у Расеі больш папулярны, чым сьцьвярджае Internet World Statistics. На сьнежань 2017 году, паводле «Левады», Facebook хоць раз на месяц карысталіся 20% расейцаў, Instagram — 23%, «Аднаклясьнікамі» — 63%, «УКантакце» — 65%.

Сьвежай статыстыкі пра карыстальнікаў усіх сецсетак у Беларусі няма. Але «ЎКантакце» пазначылі сваёй краінай Беларусь 5,5 млн чалавек, у «Аднаклясьніках» — 6,9 млн.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG