Яно пройдзе замест заплянавага антыкрызіснага «Маршу вясны». Шэсьце пачнецца а 15 гадзіне ад Кітай-гораду і будзе рухацца да месца забойства Барыса Нямцова.
Акцыю памяці Барыса Нямцова ўзгаднілі з уладамі Масквы.
Раней у мэрыі Масквы казалі, што замена пратэстнага маршу жалобным шэсьцем супярэчыць закону. Кіраўнік маскоўскага дэпартамэнту рэгіянальнай бясьпекі Аляксей Маёраў заяўляў, што заяўка на масавую акцыю падаецца мінімум за 10 дзён да яе правядзеньня.
Расейскі апазыцыйны палітык Барыс Нямцоў быў забіты ў цэнтры Масквы ў ноч з 27 на 28 лютага.