Выніковы фотарэпартаж
Акцыя скончылася.
Дашкевіч сказаў, што пачынаецца збор подпісаў за ўключэньне сьцяга ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў.
Выступае Дашкевіч, кажа, што хутка бел-чырвона-белы сьцяг стане дзяржаўным сьцягам Беларусі і будзе лунаць над дзяржаўнымі будынкамі. Акцыя завершана, але людзі пакуль не разыходзяцца.
Адзін з арганізатараў акцыі Яўген Афнагель кажа, што «сымбалі вернуцца, калі мы будзем змагацца. Мы працягваем змаганьне».
Дашкевіч абвясьціў заканчэнье акцыі пад воклічы Жыве Беларусь.#сьцяг https://t.co/etF9W03YHB
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.9.2016
Зьміцер Дашкевіч: каб бчб сьцяг зноў стаў дзяржаўным, трэба змагацца.#сьцяг https://t.co/dmZrbbaAbO
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.9.2016
Удзельнікі акцыі са сьцягамі вяртаюцца на Кастрычніцкую плошчу, утварылася сьвяточная калёна. Далей, кажа Дашкевіч, разыдземся сьвяткаваць па дамах. Скандуюць «Жыве Беларусь!»
Вяртаньне актывістаў на плошчу Каліноўскага - пад пільным вокам міліцыянтаў у цывільным.#сьцяг https://t.co/LNQkG7ePWO
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.9.2016
Каля нулявога кілямэтра будзе заканчэньне акцыі. Сюды падцягваюцца людзі з нацыянальнымі сьцягамі.#сьцяг https://t.co/xSIFpFWlaO
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.9.2016
Плянуецца завяршэньне акцыі на Кастрычніцкай плошчы. Дашкевіч усталёўвае на плошчы плякат пра бел-чырвона-белы сьцяг.
Удзельнікі акцыі зьбяруцца на Кастрычніцкай плошчы, кажа Зьміцер Дашкевіч. Раней быў плян сабрацца каля Дому ўраду.
У цэнтры Кастрычніцкай плошчы зь вялікім сьцягам Ніна Багінская. Удзельнікі акцыі пакрыху разыходзяцца.
Павал Юхневіч: Без бел-чырвона белага не было б чырвона-зялёнага.#сьцяг https://t.co/AEovBYAgmH
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.9.2016
Сярод тых, хто трымае сьцяг, актывістка Вольга Мікалайчык, удзельнік студэнцкіх пратэстаў Глеб Вайкуль, прадпрымальнік Алесь Макаеў.
Самы юны ўдзельнік акцыі Праспэкт нацыянальнага сьцяга.#сьцяг https://t.co/HlEl5mweDV
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.9.2016
«Для мяне гэта акцыя свабоды», — кажа Алёна, удзельніца акцыі з Гомеля. Яна кажа, што менавіта бел-чырвона-белы сьцяг і «Пагоню» з дзціянства ўспрымае дзяржаўнымі сымбалямі.
Акцыя будзе доўжыцца гадзіну, кажа Дашкевіч.
Натальля трымае сьцяг каля будынку КДБ: Да мяне адтуль не падыходзяць, я ў іх ужо ў пячонцы.#сьцяг https://t.co/1XpxmQRD7O
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.9.2016
Зьміцер Дашкевіч кажа, што ў акцыі бярэ ўдзел каля сотні чалавек, больш за 50 чалавек са сьцягамі стаяць уздоўж праспэкту да плошчы Незалежнасьці.