Ён заявіў, што «беларуская мова была створаная пастановай пасяджэньня аргбюро ЦК ВКП(б)». Пры гэтым спаслаўся на савецкую газэту «Правда» за 1926 год.
У артыкуле «Ошибка бывшего резидента» Рашэтнікава назвалі пэнсіянэрам, балбатуном і дылетантам. Матэрыялы інстытуту, які ён ўзначальвае, «СБ» назвала нікчэмнымі.
«Калісьці ў крылоўскія часы, дакладней у часы таварыша Андропава, гэты інстытут сапраўды быў сур'ёзнай арганізацыяй і лічыўся часткай КДБ СССР. У ельцынскую эпоху ў аналітыкаў канфіскавалі пагоны, перавялі на самаабслугоўваньне, і ад інстытута засталася толькі гучная назва», – гаворыцца ў артыкуле, падпісаным аддзелам палітыкі.
Газэта заклікае ігнараваць заявы Рашэтнікава:
«Усхваляваныя менчукі раяць Рашэтнікаву перагледзець «погляды», нагадваюць, што яшчэ «Слова пра паход Ігара» мела беларускія лексэмы, што, напрыклад, на чыстай беларускай мове, задоўга да рэвалюцыі, выходзіла газэта «Наша Ніва», а Купала і Колас пісалі на роднай мове тады, калі Рашэтнікава яшчэ не было і ў праекце. Ну навошта, не разумею, нэрвавацца? А то паслухаецца вас Рашэтнікаў, пачне на старасьці гадоў вывучаць «Слова пра паход...», тэкст жа там цяжкі, і падарве Рашэтнікаў здароўе, і кінецца ў палавецкія скокі. Пашкадуйце чалавека!» — раіць «Советская Белоруссия».