Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомельскім аэрапорце мог разьбіцца самалёт Cessna


Інцыдэнт адбыўся 7 сьнежня а 21:40. Пацярпелых няма. Прычыны паломкі высьвятляюцца.

Паводле зьвестак з Гомельскага аэрапорта, пры пасадцы на лётнішча выкаціўся з узьлётна-пасадачнай паласы на 15 мэтраў самалёт Cessna 560X.

Прычынай аварыі стала пашкоджаньне шыны на левай бакавой стойкі шасі. З 4 пасажыраў і 3 чалавек экіпажу, якія былі на борце самалёту, ніхто не пацярпеў, паведамляе прэсавая служба Міністэрства надзвычайных сытуацыяў. Аварыйныя службы аэрапорта адбуксіравалі пашкоджаны самалёт да стаянкі.

У аэрапорце таксама паведамілі, што самалёт Cessna прыляцеў у Гомель з Кіева.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG