16:22
16.3.2014
Пішуць, што ў Данецку мітынгоўцы пад расейскімі сьцягамі спрабуюць штурмаваць пракуратуру #крым http://t.co/91oKhpQooQ
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.3.2014
16:54
16.3.2014
Перапраўленая праз Керч расейская артылерыя #крым http://t.co/siH061UepF
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.3.2014
17:16
16.3.2014
Маштабная DDoS-атака на інфармацыйнае агенцтва УНІАН працягваецца
Праз DDoS-атаку, якая доўжыцца амаль суткі, афіцыйны сайт і фотасэрвіс агенцтва працуюць зь перабоямі.
Праца асобных падразьдзяленьняў кампаніі фактычна спаралізаваная, гаворыцца ў паведамленьні агенцтва.
«Мы маем падставы зьвязваць актыўнасць кібэр-тэрарыстаў супраць УНІАН з падзеямі ў Крыме і расейскай агрэсіяй супраць Украіны», — заяўляюць прадстаўнікі агенцтва УНІАН.
17:45
16.3.2014
Украіна мабілізуе да 15 тысяч чалавек
У бліжэйшыя 15 дзён будуць мабілізаваныя 10-15 тысяч украінцаў — заяўляе міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў. «Мы прадбачым, што мабілізацыя захопіць усю тэрыторыю Ўкраіны і 10-15 тысяч будуць мабалізаваныя ў найбліжэйшыя дні», — прыводзіць словы міністра УНІАН.
18:15
16.3.2014
Крымскія татары ігнаруюць рэфэрэндум
18:30
16.3.2014
Жыхары Сімфэропалю чакаюць «вяртаньня ў мінулае»
Жыхары Сімфэропалю, якія ідуць на ўчасткі, пераважна галасуюць «за Расею» і чакаюць, што пасьля рэферэндуму жыцьцё палепшыцца. Яны ўспамінаюць свае дзіцячыя гады і хочуць вяртаньня савецкіх часоў. Пры гэтым некаторыя крымчане лічаць, што за іх ужо ўсё вырашылі, а некаторыя ўвогуле адмовіліся галасаваць, таму што лічаць рэфэрэндум незаконным.
18:48
16.3.2014
У Запарожжы затрымалі ўзброеную групу
Супрацоўнікі СБУ і МУС затрымалі ў Запароскай вобласьці групу асобаў, у якіх знайшлі зброю, патроны, выбухоўку і спэцсродкі.
Затрыманыя плянавалі дзеяньні па дэстабілізацыі абстаноўкі ў Запароскай вобласьці — паведамляе сайт СБУ.
19:22
16.3.2014
Беспарадкі ў Данецку: прарасейскія актывісты захапілі Пракуратуру, будынак СБУ, галоўны бізнэс-цэнтр Данбаса #крым
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.3.2014
19:23
16.3.2014
А ў Харкаве прарасейскія актывісты разграмілі офісы ўкраінскіх арганізацый #крым
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.3.2014
19:23
16.3.2014