Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі разьбіўся вайскова-навучальны самалёт Як-130


Як-130, ілюстрацыйнае фота
Як-130, ілюстрацыйнае фота

Каля аэрадрому «Барысаглебск», што ў Валгаградзкай вобласьці Расеі, разьбіўся вайскова-навучальны самалёт Як-130. Як паведамляе «Інтэрфакс», прычынай аварыі магла стаць няспраўнасьць сыстэмаў рухавіка.

Самалёт разьбіўся ў час навучальнага палёту, але два пілёта пасьпяхова катапультаваліся, адразу па прызямленьні выйшлі на сувязь. Іхнаму жыцьцю, паводле Міністэрства абароны Расеі, нічога не пагражае, для іх эвакуацыі накіравалі пошукава-ратавальную групу.

Ці зьвязаны навучальны палёт з вучэньнямі «Захад-2017», не паведамляецца. Днём раней першай «ахвярай» вучэньняў стаў ​расейскі самалёт Ту-22М3, які празь няспраўнасьць выкаціўся з узьлётна-пасажачнай паласы.

Як-130 прызначаны для навучаньня курсантаў і падрыхтоўкі іх да палётаў на баявой тэхніцы, але можа выкарыстоўвацца ў якасьці лёгкага штурмавіка. Расея цяпер актыўна закупае такія самалёты, у 2016–2018 годзе мела намер закупіць 30 асобнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG