Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманым на менскім канцэрце так і не патлумачылі, за што затрымалі і зьбілі


Затрыманыя на канцэрце. Фота Ірыны Арахоўскай
Затрыманыя на канцэрце. Фота Ірыны Арахоўскай

У суботу, 14 кастрычніка каля 18 гадзінаў вечара АМАП уварваўся на канцэрт Minsk edge day 2017 у менскім клюбе «210 мэтраў» і затрымаў каля сотні наведнікаў. А 22-й гадзіне палову затрыманых адвезьлі ў РУУС, неўзабаве ўсіх вызвалілі.

Як расказаў Свабодзе адзін з затрыманых у той вечар, актывіст Вячаслаў Касінераў, на сёньня невядома, каб камусьці былі выстаўленыя нейкія абвінавачаньні:

Вячаслаў Касінераў, архіўнае фота
Вячаслаў Касінераў, архіўнае фота

«На ЦІП нікога не адвозілі, дакладна нікога. Мы былі апошнія, наконт нас пытаньне вырашалася нейкае, думаю, хацелі аформіць туды. Прычыны ніяк не тлумачылі, абсалютна. На прамое пытаньне не адказалі. Не было нават закідаў, якія бываюць звычайна, што „паступіла інфармацыя, што там штосьці дзесьці наркотыкі“. Мы ім у твар казалі, што вы рэпрэсіямі займаецеся, а яны: „Не, якія рэпрэсіі?“ ці проста маўчаньне».

Касінераў кажа, праблемы цяпер хіба ў музыкаў, рэчы і апаратура якіх заставаліся ў залі — ці ўсё вярнулі, невядома.

Адна з затрыманых, журналістка Ірына Арахоўская, казала, што спэцназ уварваўся ў памяшканьне на самым пачатку канцэрту праз «чорны ўваход» — і тых, хто быў бліжэй да ўваходу, білі нагамі.

Як АМАП зьбіваў і затрымліваў на канцэрце «Minsk Edge Day 2017»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:08 0:00

Касінераў пацьвярджае, што затрыманых зьбівалі, але кажа, што ў лякарню не зьвяртаўся, бо перакананы, што «з гэтага нічога ня будзе», ды й білі, кажа ён, «даволі граматна» — па рэбрах, па нырках, па сьпіне, «каб асаблівых сьлядоў не заставалася»:

«Усім, хто знаходзіўся каля выхаду, не пашэнціла. Мяне першаму, потым за мной яшчэ пары людзей. Нас зьбівалі даволі моцна. Мяне, паволе адчуваньняў, білі некалькі чалавек. Хто стаяў далей, тыя пасьпелі да сьценкі павярнуцца, да акна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG