Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянт прыйшоў у дзіцячую бальніцу складаць пратакол на актывістку


Падпалкоўнік Сяргей Рудзько складае пратакол у дзіцячым шпіталі
Падпалкоўнік Сяргей Рудзько складае пратакол у дзіцячым шпіталі

У Бабруйску кіраўнік аддзелу аховы правапарадку падпалкоўнік Сяргей Рудзько прыйшоў у дзіцячае аддзяленьне гарадзкой інфэкцыйнай бальніцы, каб скласьці пратакол на актывістку прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Галіну Лазараву, якая ляжыць там з малым дзіцём.

У шпіталі склалі пратакол на жанчыну зь дзіцём
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:43 0:00

Міліцыя вінаваціць Галіну Сьмірнову ва ўдзеле ў пікеце на бабруйскай плошчы Перамогі ў мінулую суботу. Яе хацелі затрымаць яшчэ тады, але праваабаронца Алег Жалноў, які вёў стрым у Фэйсбук, і іншыя ўдзельнікі пікету гэтаму перашкодзілі.

Пікет у Бабруйску 7 кастрычніка, у цэнтры Галіна Лазарава
Пікет у Бабруйску 7 кастрычніка, у цэнтры Галіна Лазарава

Тры дні пасьля пікету падпалкоўнік Рудзько патрабаваў ад Галіны Лазаравай, каб яна прыйшла ў аддзяленьне міліцыі. Але ў яе дома трое малых дзяцей, да таго ж адно дзіцё захварэла, ажно прыйшлося класьціся зь ім у шпіталь. І там Рудзько дагнаў актывістку.

Допыт ён вёў у працэдурным пакоі -- паводле сьведкаў, маленькім і душным. Галіна Лазарава патэлефанавала сябрам, да яе ў бальніцу прыехала кіраўніца бабруйскай суполкі РЭП Галіна Сьмірнова, актывіст Уладзімер Усер і Алег Жалноў. Сябры абурыліся, чаму Рудзько трымае маці з хворым дзіцём. Алег Жалноў пачаў весьці стрым з гэтага допыту, Рудзько абвінаваціў яго ў перашкодзе адміністрацыйнаму працэсу і выклікаў міліцыю.

— Рудзько стаў на нас крычаць, — расказала Свабодзе Галіна Сьмірнова, — а калі мы пайшлі на выхад, спрабаваў спыніць, каб мы не сышлі да прыезду іншых міліцыянтаў. Усе пацыенты сабраліся на гэтыя крыкі, лекары — усе былі ў шоку.

Актывісты выйшлі з будынку бальніцы, і тут міліцыянты затрымалі Алега Жалнова і Уладзімера Усера, да ночы яны знаходзіліся ў ГУУС. Галіне Сьмірновай падпалкоўнік Рудзько пасьпеў таксама выпісаць пазоў:

— Але я яго не ўзяла. Што яшчэ за пазовы ў бальніцы, які «адміністрацыйны працэс» у бальніцы?!

Сяргей Рудзько вядомы ў Бабруйску перасьледам дэмакратычных актывістаў. Ён зрабіў імклівую кар’еру з капітана да падпалкоўніка.

Падпалкоўнік Рудзько затрымлівае актывіста Яўгена Васьковіча (архіўнае фота)
Падпалкоўнік Рудзько затрымлівае актывіста Яўгена Васьковіча (архіўнае фота)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG