Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча спросьціць прыём іншаземцаў на сэзонную працу


Сэйм Польшчы прыняў 22 чэрвеня папраўку ў закон аб судзеяньні занятасьці і інстытуцыях рынку працы. Законапраект, калі пройдзе ўсе працэдуры і будзе падпісаны прэзыдэнтам, спросьціць прыём іншаземцаў на кароткатэрміновую або сэзонную працу ў Польшчы. Закон мае набыць сілу 1 студзеня 2018 году.

350 дэпутатаў галасавалі за, 62 — супраць, 32 устрымаліся.

Як піша польскае Міністэрства працы, з 2014 году расьце зацікаўленасьць іншаземцаў у працы ў Польшчы, а праз дэмаграфію расьце цікавасьць працадаўцаў за замежнай працоўнай сілы.

Паводле законапраекту, мае быць уведзены дазвол на сэзонную працу іншаземцаў (з краінаў па-за Эўразьвязам) тэрмінам да 9 месяцаў, які выдае стараста павету (у Беларусі аналягічная пасада — старшыня райвыканкаму), у дадатак да ўжо дзейнай магчымасьці атрымаць такі дазвол на тэрмін да трох гадоў ад старасты ваяводзтва (як у Беларусі старшыня аблвыканкаму). Зварот па дазвол на працу іншаземцу цяпер могуць апрацаваць цягам аднаго дня. Інфармацыю, якую трэба падаць у звароце, маюць скараціць да мінімуму. Зьбіраюцца зьменшыць штрафы за працу без дазволу.

Новыя правілы, апісаныя ў законапраекце, маюць «ушчыльніць» працэдуры, неабходныя для атрыманьня часовай працы (на тэрмін да 6 месяцаў) грамадзянамі 6 краінаў былога СССР, у тым ліку Беларусі, на падставе зарэгістраваных у раённых бюро працы заяваў. Прадугледжваецца стварэньне рэестру працы іншаземцаў са зьвесткамі аб дазволах на працу і аб няхватцы пэўных спэцыялістаў на мясцовых рынках працы. Працадаўцу, каб зарэгістраваць намер уладкаваць іншаземцаў, трэба будзе сплаціць 30 злотых (каля 15 беларускіх рублёў на момант публікацыі).

Праўкі адпавядаюць дырэктыве Эўразьвязу аб умовах уезду грамадзянаў трэціх краінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG