Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 пытаньняў пра грамадазнаўства ад Лявона Вольскага, якія не зададуць на ЦТ


Лявон Вольскі
Лявон Вольскі

Аб 11-й раніцы 16 чэрвеня беларускія абітурыенты здавалі цэнтралізаванае тэставаньне па грамадазнаўстве. На выпрабаваньне запісаліся 16 862 абітурыенты. У тэсьце могуць спытаць, што такое культура, праца і шавінізм, хто прыдумаў паняцьце «стратыфікацыя» і якая фаза эканамічнага цыклю лічыцца трэцяй.

У 2014 годзе беларускі музыка Лявон Вольскі выдаў сольны альбом «Грамадазнаўства». Ён казаў, што ягонае «Грамадазнаўства» «больш нагадвае аўтаматную чаргу, кулі якой б’юць па нашых комплексах, страхах і надзеях».

На просьбу Свабоды Вольскі сфармуляваў пытаньні, якія турбуюць яго, але якія не зададуць на ЦТ:

  • Славутая беларуская «памяркоўнасьць» і ня меней славутыя «агульная млявасьць і абыякавасьць да жыцьця» — ці не адно гэта і тое ж?
  • «Хавайся ў бульбу!» — як разумець гэты выраз? Не падаваць прыкметаў жыцьця, каб цябе не заўважыла падатковая (ГАІ, КГБ, МВД, Дзяржкамстат, іншыя дзяржаўныя ўстановы)? Зьехаць за мяжу? Заняцца фэрмэрствам ці агратурызмам?
  • Насельніцтва Беларусі ў 1994-м і 2017-м. Павялічылася? Зьменшылася? Як вы думаеце, чаму?
  • «Вы жэ самі ўсё прэкрасна панімаеце». Хто і ў якіх выпадках выкарыстоўвае гэты папулярны выраз?
  • У Беларусі шэраг выканаўцаў нельга пачуць у радыё- і тэлеэтэры. Чаму? Яны прапагандуюць распальваньне расавай і міжнацыянальнай варожасьці? Масавыя беспарадкі? Парнаграфію? Зьвяржэньне існуючай улады? Зьневажаюць гонар і годнасьць прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь? Усё вышэй пералічанае?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG